Сярод прадстаўнікоў сямейства мноства відаў медыцынскага і ветэрынарнага значэння, у тым ліку такія віды, як свіны цэпень (Taenia solium), бычыны цэпень (Taenia saginata) і Echinococcus granulosus. Тэнііды з’яўляюцца паразітамі млекакормячых і многія з іх заразныя для чалавека.
Цела даўжынёй да 20 метраў, стужкападобнае, членістае. На галоўцы размешчаны прысоскі, хабаток у большасці відаў з 2 радамі хіцінавых кручкоў[1]. Гермафрадыты. Матка прадаўгаватая, галінастая, зрэдку шара- або мехападобная з бакавымі выпучваннямі. Семяннікі шматлікія. Яечнік (лопасцевы або ныркападобны) и жаўточнік размешчаны ў задняй частцы членіка. Аплодненае яйцо развіваецца ў матцы і мае зародак, які ў целе прамежкавага гаспадара пераўтвараецца ў лічынку, своеасаблівую для кожнага роду[1].
Дарослыя тэнііды паразітуюць у кішэчніку драпежных млекакормячых, драпежных птушак, чалавека (канчатковыя гаспадары), лічынкі — у розных органах і тканках капытных, грызуноў і чалавека (прамежкавыя гаспадары), выклікаюць тэніідозы[1].
Прадстаўнікі сямейства адрозніваюцца сваім наземным жыццёвым цыклам, які ўключае стадыю спакою, званую метацэстодай. Яны развіваюцца ў тканках прамежкавага гаспадара, калі яйцы спажываюцца. Яйцы вылупляюцца ў анкасферу, якая праходзіць праз сценку кішэчніка і ўтварае метацэстоду. Прыкладам можа служыць цыстыцэркоід, цыстыцэрк, альбо гідатыдная кіста. Канчатковы гаспадар заражаецца пры ўжыванні метацэстоды.
↑taeniid(нявызн.). www.aavp.org (16 ліпеня 2014). Праверана 20 February 2019.
↑Nakao, Minoru; Lavikainen, Antti; Iwaki, Takashi; Haukisalmi, Voitto; Konyaev, Sergey; Oku, Yuzaburo; Okamoto, Munehiro; Ito, Akira (2013). "Molecular phylogeny of the genus Taenia (Cestoda: Taeniidae): Proposals for the resurrection of Hydatigera Lamarck, 1816 and the creation of a new genus Versteria". International Journal for Parasitology. 43 (6): 427–437. doi:10.1016/j.ijpara.2012.11.014. ISSN0020-7519. PMID23428901.