Мозг

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мазгі)
Перайсці да: рух, знайсці
Галаўны мозг чалавека

Мозг — цэнтральны аддзел нервовай сістэмы пазваночных жывёл, утвораны нервовымі і гліяльнымі клеткамі і іх адросткамі. У пазваночных жывёл (у тым ліку і ў чалавека) адрозніваюць галаўны мозг, размешчаны ў поласці чэрапа, і спінны, які знаходзіцца ў пазваночным канале.

Аддзелы мозгу[правіць | правіць зыходнік]

Мозг сысуноў складаецца з наступных аддзелы:

Розум і мозг[правіць | правіць зыходнік]

У філасофіі свядомасці адрозніваюцца паняцці розум і мозг,[1] і адзначаюцца супярэчнасці адносна іх дакладных адносін, якія прыводзяць да праблемы «розум—цела».[2]

Мозг вызначаецца як фізічная і біялагічная матэрыя, якая змяшчаецца ў межах чэрапа і адказная за асноўныя электрахімічныя нейронавыя працэсы. З пункту гледжання сучаснай навукі, мозг уяўляе сабою найскладаную нейронавую сетку, якая вырабляе і апрацоўвае велізарную колькасць лагічна звязаных электрахімічных імпульсаў, і ўнутраны свет чалавека, у тым ліку яго розум, з'яўляецца прадуктам гэтай працы.

У сучаснай навуковай супольнасці пункт гледжання пра тое, што розум ёсць прадукт працы мозгу, з'яўляецца пануючай.[3] Гэтак жа лічаць прыхільнікі штучнага інтэлекту,[4] выказваюцца таксама думай, што розум камп'ютарападобны, алгарытмічны. Пункты гледжання — параджальнасці розуму мозгам і камп'ютарападобнасцю розуму — не абавязкова адбывацца адначасова адзін з аднам.[5]

Існуюць розныя меркаванні наконт узаемапранікнення мозгу і такіх паняццяў, як свядомасць, розум, развага, дух, душа, памяць, некаторыя нават мяркуюць, што розум існуе ў пэўным сэнсе незалежна ад мозгу ці мае дачыненне да парафенаменаў.(англ.)

Памер мозгу ў сысуноў[правіць | правіць зыходнік]

Маса мозгу (кг) як функцыя масы цела (Мт, кг) для розных груп сысуноў [6]

Групы жывёл Маса мозгу
Сысуны 0,01 Мт0,70
Малпы 0,02—0,03 Мт0,66
Чалавекападобныя малпы 0,03—0,04 Мт0,66
Чалавек 0,08—0,09 Мт0,66

Мозг у культуры[правіць | правіць зыходнік]

З-за ключавога значэння мозгу ў арганізме тэма мозгу папулярная. У старажытнасці з'яданне мозгу пераможанага чалавека або жывёлы нароўні з іншымі часткамі цела сімвалізавала атрыманне сіл праціўніка. У сярэднявечча мозг разумеўся як цэнтр жыцця, нароўні з сэрцам. У наш час тэма мозгу шырока распаўсюджана ў відэагульнях і фільмах, у прыватнасці, фільмах пра зомбі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Джэймс Ньюмен — Тып і мозг, 1991
  2. Дуалізм Рэнэ Дэкарта
  3. Батуев А. С. Высшая нервная деятельность. М.: Высш. шк., 1991.
  4. Юрий Ревич — В поисках разума. Искусственного
  5. Сандра Блейксли, Джефф Хокинс. «Об интеллекте».
  6. Stahl W. R. Organ weight in primates and other mammals, Science, 150, 1039—1042, 1965. Табліца прыведзена ў кнізе Шмидт-Ниельсен К.' Размеры животных: почему они так важны?: Пер. с англ. — М.: Мир, 1987. — 259 с, ил..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]