Сярэдні мозг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мозг: Сярэдні мозг
Midbrain.gif
Лацінская Mesencephalon

Сярэ́дні мозг[1] — аддзел галаўнога мозга, размешчаны паміж прамежкавым мозгам і вароліевым мостам і мажачком[2].

Складаецца з чатырохбугровага цела і ножак мозга. У чатырохбугровым целе вылучаюць верхнія і ніжнія бугры. Верхнія бугры атрымліваюць імпульсы ад рэцэптараў вачэй і мышцаў галавы, а ніжнія — ад органаў слыху. 3 іх удзелам ажыццяўляюцца арыенціровачныя рэфлексы на святло і гук, рухі вачэй, павароты галавы.

У белым рэчыве сярэдняга мозга знаходзяцца ядры, якія рэгулююць дробныя рухі пальцаў рук, жаванне. 3 сярэднім мозгам звязаны рэфлексы ўтрымання паставы, захавання прамалінейнасці руху, прызямлення, пад’ёму і спуску, павароту цела. Гэтыя рэфлексы ўзнікаюць пры паступленні інфармацыі ад органаў раўнавагі і забяспечваюць складаную каардынацыю рухаў у прасторы.

Ножкі мозга ўяўляюць сабой масіўныя цяжы, у якіх праходзяць узыходныя шляхі да кары вялікіх паўшар’яў і мазжачка і сыходныя шляхі, якія нясуць імпульсы да прадаўгаватага і спіннога мозга.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Латаш Л. П. Средний мозг(руск.)  // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]