Майкл Бейджэнт
| Майкл Бейджэнт | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Michael Barry Meehan |
| Дата нараджэння | 27 лютага 1948[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 чэрвеня 2013[1][4] (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік |
| Гады творчасці | з 1982 |
| Жанр | альтэрнатыўная гісторыя[d] |
| Мова твораў | англійская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Майкл Бейджэнт (англ.: Michael Baigent; нар. 27 лютага 1948, Крайстчэрч, Новая Зеландыя — 17 чэрвеня 2013) — пісьменнік. Аўтар колькіх кніг у жанры альтэрнатыўнай гісторыі.[5]
Скончыў Універсітэт Кентэрберы па спецыяльнасці «псіхалогія». У юнацтве цікавіўся ўсходнімі рэлігіямі, шмат падарожнічаў па Азіі. У 1976 годзе пераехаў у Вялікабрытанію і застаўся жыць там.[5]
У Вялікабрытаніі пазнаёміўся з Рычардам Лі і Генры Лінкальнам. У сааўтарстве з імі напісаў бестселер «Святая кроў і святы Граль» (Holy Blood and Holy Grail), апублікаваны ў 1982 годзе. Кніга выдавалася за навуковае даследаванне, у ёй сцвярджалася, што дынастыя франкскіх каралёў Меравінгаў паходзіла ад нашчадка Хрыста, а гэтую таямніцу быццам захоўвала арганізацыя Прыярат Сіёна, пра існаванне якой стала вядома ў 1950-х гадах. На праўдзе сюжэт быў поўнай містыфікацыяй. Бейджэнт, Лі і Лінкальн паўтарылі гэты прыём з кнігай «Месіянская спадчына» (The Messianic Legacy, 1987).[5]
У 1989 годзе Бейджэнт і Лі пачалі працаваць удваіх, яны апублікавалі кнігі «Храм і ложы» (The Temple and the Lodge, 1989), «Скруткі Мёртвага мора» (The Dead Sea Scrolls Deception, 1991), «Тайная Германія: Клаўс фон Штауфенберг і містычны крыжовы паход супраць Гітлера» (Secret Germany: Claus Von Stauffenberg and the Mystical Crusade Against Hitler, 1994), «Інквізіцыя» (The Inquisition, 2000) і «Эліксір і камень: Традыцыі магіі і алхіміі» (The Elixir and the Stone: The Tradition of Magic and Alchemy, 2003).[5]
Без сааўтараў у тыя ж гады Бейджэнт напісаў «Прадвесці Вавілона: Астралогія і магія старажытнай Месапатаміі» (From the Omens of Babylon: Astrology and Ancient Mesopotamia, 1994), «Старажытныя сляды: Таямніцы старажытнай і ранняй гісторыі» (Ancient Traces: Mysteries in Ancient and Early History, 1998) і «Дакументы Ісуса: выкрыццё найвялікшай містыфікацыі ў гісторыі» (The Jesus Papers: Exposing the Greatest Cover-Up in History, 2006). Але самай паспяховай кнігай Майкла Бейджэнта засталася «Святая кроў і святы Граль».[5]
Пра «Святую кроў і святы Граль» зноў загаварылі праз 23 гады па публікацыі, пасля іску Бейджэнта і Лі супраць аўтара «Кода ды Вінчы» Дэна Браўна, які абвінавачваўся імі ў плагіяце. Цікавасць публікі да справы супраць Браўна была настолькі вялікай, што выдавецтва Random House перавыдала «Святую кроў».[5]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бейджент, Майкл // Лентапедыя [Электронны рэсурс] = Лентапедия : база даведачна-біяграфічных тэкстаў / Пад рэд. Д. Іванова — Электронныя дадзеныя — М.: ТАА «Лента.ру» (lenta.ru), 2012. — Рэжым доступу: http://ru.wikisource.org/wiki/Лентапедия, свабодны. — Загаловак з экрана — Мова руск.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Архіўная копія афіцыйнага сайта
- Майкл Бейджэнт на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Нарадзіліся 27 лютага
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Новай Зеландыі
- Памерлі 17 чэрвеня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Брайтане
- Выпускнікі Оклендскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Аўтары неакадэмічных даследаванняў у гісторыі
- Масоны АВЛА
- Дэн Браўн
- Пісьменнікі Вялікабрытаніі
- Англамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі-фантасты Вялікабрытаніі