Майкл Эсьен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Майкл Эсьен
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Майкл Коджа Эсьен
Нарадзіўся 3 снежня 1982(1982-12-03)[1][2] (41 год)
Грамадзянства  Гана
Рост 177 см
Вага 85 кг
Пазіцыя апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Данія Норшэлан
Пасада трэнер
Маладзёжныя клубы
1999—2000 Гана Ліберці Прафешыяналз
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2003 Францыя Бастыя 66 (11)
2003—2005 Францыя Ліён 71 (7)
2005—2014 Англія Чэлсі 168 (17)
2012—2013   Іспанія Рэал Мадрыд 21 (2)
2014—2015 Італія Мілан 20 (0)
2015—2016 Грэцыя Панатынаікос 13 (1)
2017 Інданезія Персіб Бандунг 29 (5)
2019—2020 Азербайджан Сабаіл 14 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999 Гана Гана (да 17) 5 (0)
2001 Гана Гана (да 20) 7 (1)
2002—2014 Гана Гана 58 (9)
Трэнерская кар’ера
2020— Данія Норшэлан трэнер
Узнагароды і медалі
Кубкі афрыканскіх нацый
Бронза Гана 2008
Срэбра Ангола 2010
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 жніўня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 чэрвеня 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Майкл Эсьен (англ.: Michael Essien; нар. 3 снежня 1982, Акра, Гана) — ганскі футбаліст (апорны паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Ганы (2002—2014). У цяперашні час працуе трэнерам у дацкім клубе «Норшэлан».

Эсьен фізічна развіты, няўступлівы ў адзінаборствах, можа адыходзіць назад на любое месца ў абароне, часта падлучаецца да нападаў, нярэдка б’е па варотах здалёк. Можа гуляць на ўсіх пазіцыях абароны, у цэнтры паўабароны і на фланзе. Таксама акрамя апорніка можа гуляць плэймэйкера. Майкл з’яўляўлся капітанам зборнай Ганы па футболе.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Майкл Эсьен нарадзіўся ў Акры, сталіцы Ганы, там жа пачаў займацца футболам, першым яго прафесійным клубам стаў мясцовы «Ліберці». У «Бастыі» Эсьена часцяком параўноўвалі з Патрыкам Віейра за такую жа калянасць у адзінаборствах. Паступова стаўшы лідарам каманды, паўабаронца вывеў карсіканцаў у Кубак УЕФА, забіўшы ў чэмпіянаце Францыі 6 галоў. У 2002 годзе за 7,8 мільёнаў еўра Майкл перайшоў у «Ліён». За 2 сезоны ў «Ліёне» ён двойчы выйграў чэмпіянат Францыі, а таксама быў прызнаны лепшым іграком 2005 года Французскай асацыяцыяй прафесійных футбалістаў (5 галоў у 10 матчах Лігі чэмпіёнаў).

«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]

19 жніўня 2005 года Эсьен, за рэкордную для афрыканскага іграка суму ў 26 мільёнаў фунтаў (47 мільёнаў долараў), перайшоў у «Чэлсі» з французскага «Ліёна». Дэбют у новай камандзе адбыўся 21 жніўня 2005 года ў матчы супраць «Арсенала». У сезоне 2006/07 быў прызнаны найлепшым іграком «Чэлсі». У 2007 годзе Эсьен падпісаў новы пяцігадовы кантракт, па якім яго зарплата складала 90 тысяч фунтаў у тыдзень. Сезон 2012/13 правёў у арэндзе ў мадрыдскім «Рэале».

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2014 года падпісаў кантракт на 1,5 года з «Міланам». У чэрвені 2015 года стаў іграком «Панатынаікоса», праз год пакінуў каманду. У сакавіку 2017 года далучыўся да інданезійскага клуба «Персіб Бандунг»[3]. Пакінуў «Персіб Бандунг» у сакавіку 2018 года.

У сакавіку 2019 года папоўніў склад азербайджанскага «Сабаіла», дзе таксама ўвайшоў у трэнерскі штаб юнацкай каманды[4]. У верасні 2020 года, завяршыўшы кар’еру, стаў трэнерам у дацкім «Норшэлане».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Эсьен — самы дарагі футбаліст Афрыкі. Ён з’яўляецца самым тытулаваным футбалістам у складзе зборнай Ганы, хоць па ўзросце ён з’яўляўся адным з самых маладых. У складзе юнацкай зборнай ён станавіўся пераможцам чэмпіянату Афрыкі і бронзавым прызёрам чэмпіянату свету 1997 года ў Новай Зеландыі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Па версіі BBC трэці найлепшы футбаліст Афрыкі ў 2007 годзе.
  • Найлепшы футбаліст «Чэлсі» ў сезоне 2006/07.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]