Майнцкі сабор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хрысціянскі сабор
Майнцкі сабор
Mainzer Dom
MainzerDom sw neu.jpg
49°59′56″ пн. ш. 8°16′26″ у. д.HGЯO
Краіна Германія
Горад Майнц
Канфесія Каталіцызм
Епархія Майнцкая дыяцэзія
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль раманскі стыль з элементамі готыкі і барока
Дата заснавання X стагоддзе
Будаўніцтва канец X стагоддзя—XV стагоддзе

(капітальная рэстаўрацыя і рэканструкцыя ў XIX стагоддзі)

Стан Дзеючы сабор
Сайт Афіцыйны сайт

Майнцкі сабор (ням.: Mainzer Dom, поўная назва: Der hohe Dom zu Mainz) — сабор біскупа ў германскім горадзе Майнцы, адзін з т.зв. «імператарскіх сабораў» (ням.: Kaiserdom). З архітэктурнай кропкі гледжання, у сённяшняй форме гэта — трохнефная базіліка з калонамі, у раманскім стылі з элементамі готыкі і барока.

Будаўніцтва сабора пачалося меркавана ў канцы X стагоддзя, у наступныя стагоддзі дабудоўваліся розныя часткі, ажыццяўляліся рэстаўрацыі і аднаўленні пасля частковых разбурэнняў. У Сярэднія вякі ў ім каранавалі некалькіх каралёў. У 1184 г. Фрыдрых I Барбароса адзначаў у ім пасвячэнне яго сыноў у рыцары, якое ўвайшло ў гісторыю як найбуйнейшая ўрачыстасць Сярэднявечча.

Памеры[правіць | правіць зыходнік]

  • Агульная даўжыня: 109 м унутры, 116 м звонку
  • Даўжыня сярэдняга нефа: 53 м
  • Шырыня сярэдняга нефа: 13,5 м
  • Вышыня сярэдняга нефа: 29 м
  • Вышыня заходняй вежы: 83 м

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]