Майсей Іванавіч Таідзэ
Майсей Іванавіч Таідзэ | |
---|---|
груз. მოსე ივანეს ძე თოიძე | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1871[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 чэрвеня 1953[2][1][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Іраклій Майсеевіч Таідзэ і Aleksandra Toidze[d] |
Род дзейнасці | мастак, графік, настаўнік |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Ілья Яфімавіч Рэпін |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майсей (Масе) Іванавіч Таі́дзэ (21 студзеня (2 лютага) 1871 — 17 чэрвеня 1953) — грузінскі савецкі мастак, жывапісец, педагог. Народны мастак СССР (1953), Народны мастак Грузінскай ССР (1953)[3], правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1947), Герой Працы (1932). Бацька мастака І. М. Таідзэ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Тыфлісе. У 1896—1899 гадах вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу ў І. Я. Рэпіна. З 1899 года М. І. Таідзэ жыў у Тыфлісе (Тбілісі), прымаў удзел у асветніцкай і падпольнай рэвалюцыйнай дзейнасці, супрацоўнічаў з прагрэсіўнымі грузінскімі газетамі і часопісамі 1880-х — 1890-х гадоў. У 1922 годзе арганізаваў Народную мастацкую студыю і выкладаў у ёй. У 1930—1953 гадах М. Таідзэ прафесар Тбіліскай акадэміі мастацтваў.
Член Грузінскага мастацкага таварыства (1916—1921), Таварыства грузінскіх мастакоў (1922—1929), Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі (з 1927)[3]. Адзін з арганізатараў Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (РЭЎМАС) Грузіі (1929—1931) і Асацыяцыі рэвалюцыйных мастакоў Грузіі «Сарма» (1930—1932)[3].
Памёр М. І. Таідзэ 17 чэрвеня 1953 года ў Тбілісі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У творчасці М. І. Таідзэ 1890—1910-х гадоў пераважаюць яркія, вострахарактарныя сцэны народнага быту Грузіі, партрэты, адметныя вытанчанай шчырасцю і цеплынёй. Далейшая творчасць мастака адлюстроўвае сацыялістычнае будаўніцтва, новы быт грузінскага народа, падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Сярод асноўных прац М. І. Таідзэ: «Мцхетоба» (1899—1901), «Кавалі» (1904), «Партрэт маці» (1904—1905), «Рэвалюцыя» (1918), «Стары Тбілісі» (1919), «Паўстанне 1905 года ў Тыфлісе» (1930), «Ліст з фронту» (1942—1943), «Жанчыны Тбілісі рыхтуюць падарункі фронту» (1943—1944), «Цар Іраклій падпісвае праект трактата» (1945), «Стаханаўская брыгада зварачнага цэха» (1947), «Песня перамогі» (1948), «Партрэт народнай артысткі Грузінскай ССР А. Таідзэ ў ролі Н. Чаўчавадзе» (1952) і іншыя.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Працы (1932)
- Народны мастак Грузінскай ССР (1953)
- Народны мастак СССР (1953)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1936)
- Ордэн Леніна (1953)
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1968 годзе ў Тбілісі, у кватэры-майстэрні М. І. Таідзэ створаны дом-музей[4].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Mose (Moisei) Toidze // The Fine Art Archive — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Тоидзе Моисей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 26.
- ↑ а б в Тоидзе Моисей (Мосе) Иванович (руск.) // Расійская акадэмія мастацтваў
- ↑ Дом-музей Моссе Тоидзе в Тбилиси // Отдых в Грузии (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таі́дзе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 383. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тои́дзе Моисей (Мосе) Иванович // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 31—32. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тои́дзе Моисей (Мосе) Иванович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 297. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Майсей Іванавіч Таідзэ
- Тоидзе Моисей (Мосе) Иванович (руск.) // Расійская акадэмія мастацтваў
- Моисей Иванович Тоидзе // Артхтив (руск.)
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Памерлі 17 чэрвеня
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Тбілісі
- Пахаваныя ў Тбілісі
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Народныя мастакі СССР
- Героі Працы
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Грузіі
- Мастакі СССР
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі-партрэтысты СССР
- Рэвалюцыянеры Грузіі
- Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі
- Народныя мастакі Грузінскай СССР