Іраклій Майсеевіч Таідзэ
Іраклій Майсеевіч Таідзэ | |
---|---|
груз. ირაკლი მოსეს ძე თოიძე | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 (27) сакавіка 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1985 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Майсей Іванавіч Таідзэ |
Род дзейнасці | мастак, мастак-плакатыст, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, ілюстратар |
Жанр | плакат і кніжная графіка |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Іраклій Майсеевіч Таі́дзэ[2] (груз. ირაკლი მოსეს ძე თოიძე; 14 (27) сакавіка 1902 — 1 красавіка 1985) — грузінскі савецкі жывапісец і графік. Народны мастак Грузінскай ССР (1980). Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1951).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Тыфлісе. Вучыўся ў свайго бацькі М. І. Таідзэ. У 1919 годзе ўступіў у Таварыства грузінскіх мастакоў, у 1929 годзе у Асацыяцыю рэвалюцыйных масткоў Грузіі (САРМА)[3]. У 1922—1930 гадах выкладаў у народнай мастацкай студыі бацькі[3]. У 1930 годзе Іраклій Таідзэ скончыў Тбіліскую акадэмію мастацтваў. У 1931 годзе мастак пераязджае ў Маскву, дзе пачынае працаваць у галіне плаката і кніжнай графікі[3].


Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Іраклій Таідзэ маляваць пачаў з дзяцінства, ілюстраваў творы грузінскіх пісьменнікаў, працаваў акварэллю з натуры[3]. У 1920-я гады спрабаваў сябе ў партрэтным жанры, у асноўным адлюстроўваў дзеячаў культуры, з 1922 года пачаў працаваць у «Вокнах ГрузКавРОСТА»[3].
Працы І. М. Таідзэ адрозніваюць моцны ўпэўнены малюнак, ясная вывераная кампазіцыя, заўсёды стрыманы і рацыянальны каларыт прац. Часта выкарыстоўваецца чырвоны колер, які ў спалучэнні з белым і чорным колерам надае працам мастака павышаны драматызм. У гады Вялікай Айчыннай вайны плакаты Таідзэ карысталіся вялікай папулярнасцю і выходзілі вялізнымі тыражамі.
Сярод твораў Іраклія Таідзэ: «Лямпачка Ільіча» (1927), "Малады Сталін чытае паэму Ш. Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры», плакаты «Пад сцягам Леніна, пад кіраўніцтвам Сталіна — наперад, за перамогу камунізму!» (1936), «Радзіма-Маці заве!» (1941), «Пад сцягам Леніна — наперад на Захад!» (1941), «Клянуся перамагчы ворага!», «Сцяг працы — сцяг перамогі», «Усе сілы тылу на дапамогу фронту!», «За Радзіму-маці!», «Героям, салют Радзімы!», «У імя Радзімы наперад, волаты!» (1943), «Усе сілы народа-справе поўнай перамогі над фашызмам!» (1945), «Наперад да новых перамог сацыялістычнага будаўніцтва!» (1946), «Цяжкая індустрыя-аснова моцы нашай Радзімы» (1954), «Спорт у СССР — спорт мільёнаў!» (1956), «У імя міру» (1959), «Адплата!»(1968), «Народ Элады пераможа!»(1968), «Новых поспехаў, таварышы!» (1970) і іншыя.
Аўтар ілюстрацый да кнігі «Гісторыя Грузіі» (1950), да паэмы Шата Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» (1937) і жывапісных карцін
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1951)[4][2]
- Народны мастак Грузінскай ССР (1980)[4][2]
- 4 Сталінскія прэміі (1941, 1948, 1949, 1951)[4][2]
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга[4]
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медалі
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Тоидзе Ираклий Моисеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д 120 лет назад родился Ираклий Моисеевич Тоидзе, автор плаката «Родина-Мать зовёт!» (руск.)
- ↑ а б в г ВСЭ 1977.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таі́дзе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 383. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тои́дзе Ираклий Моисеевич // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 31. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тои́дзе Ираклий Моисеевич // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 296—297. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іраклій Майсеевіч Таідзэ
- Тоидзе Ираклий Моисеевич (руск.) // Інтэрнэт-партал Міністэрства абароны РФ
- Тоидзе Ираклий Моисеевич (1902—1985) // Трамвай искусств — архитекторы, художники, картины, статьи, плакаты СССР (руск.)
- 120 лет назад родился Ираклий Моисеевич Тоидзе, автор плаката «Родина-Мать зовёт!» // Комитет по культуре администрации Минераловодского городского округа, Ставропольского края (руск.)
- Тоидзе Ираклий Моисеевич // Виртуальный Русский музей (руск.)
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Памерлі 1 красавіка
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Тбілісі
- Выпускнікі Тбіліскай акадэміі мастацтваў
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Грузіі
- Мастакі СССР
- Графікі СССР
- Мастакі-сацрэалісты СССР
- Мастакі-плакатысты
- Мастакі-ілюстратары СССР
- Народныя мастакі Грузінскай СССР