Макабоды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Макабоды
польск.: Mokobody
Касцёл Святой Ядвігі
Касцёл Святой Ядвігі
Краіна
Ваяводства
Павет
Вясковая гміна
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 677 чал.
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
08-124
Афіцыйны сайт
Макабоды на карце Польшчы ±
Макабоды (Польшча)
Макабоды
Макабоды (Мазавецкае ваяводства)
Макабоды

Макабо́ды (польск.: Mokobody) — вёска ва ўсходняй Польшчы. Уваходзіць у склад гміны Макабоды Сядлецкага павета Падляскага ваяводства. Насельніцтва на 2011 год — 1677 чалавек. Знаходзяцца на рацэ Ліўцы, за 17 км на паўночны захад ад Седльцаў, за 77 км на ўсход ад Варшавы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Мукабоды ўпамінаюцца ў XV ст., калі імі валодаў Ян Мукабодскі. У 1487 годзе кароль і вялікі князь Казімір перадаў вёску Івану Храптовічу. У 1496 годзе Мукабоды атрымалі Хэлмінскае права[1]. У гэты час тут існавала царква.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Мукабоды перайшлі да Каралеўства Польскага. У розныя часы яны знаходзіліся ў валоданні Астрарогаў, Асалінскіх, Язерскіх, Кучынскіх.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Макабоды апынуліся ў складзе Аўстрыі, з 1809 года — у складзе Расійскай імперыі. На 1827 год у месце было 128 будынкаў, на 1861 год — 115, на 1878 год — 118.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Макабоды занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Макабоды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У Другую сусветную вайну з верасня 1939 да жніўня 1944 года Макабоды знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сядлецкага ваяводства.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 948 чал.; 1861 год — 1202 чал.; 1878 год — 1365 чал.; 1884 год — 1482 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 1677 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Святой Ядвігі (1792—1818)
  • Могілкі: каталіцкія, іўдзейскія

Зноскі

  1. Maroszek J. Rzemiosło w miastach podlaskich w XVI—XVIII w. // Kwapień M., Maroszek J., Wyrobisz A. Studia nad produkcją rzemieślniczą w Polsce (XIV—XVIII w.). — Wrocław, 1976. S. 96.
  2. Chlebowski B., Kuczyński K. Mokobody // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 620.