Петрыкаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Петрыкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Петрыкаўскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Петрыкаў (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
29 студзеня 1964
Дата скасавання 24 верасня 1926
Насельніцтва (2009) 1 645
Шчыльнасць
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Пе́трыкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — горад Петрыкаў (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 3 ліпеня 1925 г. горад) Петрыкаў. Скасаваны 24 верасня 1926 года ў сувязі з утварэннем Петрыкаўскага гарсавета.

29 студзеня 1964 года Макарыцкі сельсавет перайменаваны ў Петрыкаўскі, цэнтр сельсавета перанесены ў Петрыкаў, населеныя пункты Бяланавічы, Вялаўск, Навасёлкі, Шастовічы і пасёлак Шастовіцкі перададзены з адміністрацыйнага падпарадкавання Петрыкаўскага гарсавета ў склад сельсавета[1]. 12 ліпеня 1973 года вёскі Рубча і Турок перададзены ў склад Ляскавіцкага сельсавета[2]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Капцэвіцкага сельсавета перададзены вёскі Аголічы, Аголіцкая Рудня, Беразнякі, Свабода, пасёлак Белалескае[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1645 чалавек[4], з іх 97,0 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1964 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  3. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.