Макасарцы
Макасарцы (Makasar, Mangasara) | |
![]() | |
Фота пач. XX ст.
| |
Агульная колькасць | 2 278 000 (2014 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() |
Мова | макасарская |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | бугі, тараджы |
Макаса́рцы (саманазвы Makasar, Mangasara) — аўстранезійскі народ, карэнныя насельнікі паўднёва-заходняй часткі Сулавесі. Агульная колькасць (2014 г.) - 2 278 000 чал.[1]
Макасарцы блізкія па мове і культуры да бугаў Сулавесі і, відавочна, маюць адзінае паходжанне. У XIV - XVI стст. на самым поўдні паўднёва-заходняга Сулавесі склаліся дзяржавы Макасар і Гова. Пасля 1667 г. Макасар трапіў у залежнасць ад галандцаў, і асноўны цэнтр палітычнага і культурнага жыцця перамясціўся ў Гова[2]. Галандцы першыя вылучылі адрозненні паміж бугамі і макасарцамі. У наш час яны заўважны перад усім у мове, а таксама ў атаесамленні высакароднай часткі насельніцтва менавіта з родамі, якія ў мінулым кіравалі Макасарам і Гова.
Асноўныя заняткі — земляробства з перавагай вырошчвання рысу, дробнае рамяство, гандаль, будаўніцтва суднаў, мараходства. У мінулым макасарскія мараплаўцы абслугоўвалі транспартныя шляхі на значнай тэрыторыі паміж Кітаем на поўначы і Паўночнай Аўстраліяй на поўдні[3]. Макасарцы мелі развітую гарадскую культуру.
У XVI - XVIII стст. сярод макасарцаў распаўсюдзіўся іслам. Большасць вернікаў у наш час — мусульмане-суніты.
-
Прадстаўнік высакароднага саслоўя (1913 г.)
-
Дзяўчыны-музыканты (1949 г.)
-
Сядзіба каля Максара (1929 г.)
-
Традыцыйнае суднабудаванне на поўдні Сулавесі
Зноскі
- ↑ Makassar in Indonesia
- ↑ History of Makassar(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2018. Праверана 8 кастрычніка 2014.
- ↑ about 1700: Makasar from Sulawesi visit northern Australia and trade with Aboriginal people Архівавана 23 сакавіка 2018.