Перайсці да зместу

Макрамэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макрамэ
Выява
Вырабляе macramé[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Макрамэ.

Макрамэ (фр.: macramé, ад араб. مقرمة‎ «тасьма, карункі, махры») — вырабы, створаныя ў тэхніцы вузельчыкавага ручнога пляцення; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Для макрамэ выкарыстоўваюць тоўстыя суровыя ніткі, сінтэтычны або шаўковы шнур і інш., іх часам дапаўняюць драўлянымі, керамічнымі пацеркамі, зашчэпкамі, скуранымі і іншымі дэкаратыўнымі дэталямі. Асновай для пляцення могуць служыць драўляныя, металічныя, пластмасавыя кольцы. Вырабляюць побытавыя і мастацкія рэчы: сумкі, кулоны, паясы, кашпо, абажуры, пано, абрусы, сурвэткі, кашалькі, футаралы і інш.

Пляценне макрамэ.

Як від мастацкай творчасці макрамэ пашырана з XV стагоддзя ў Італіі, Паўночнай Еўропе, з XVIII стагоддзя ў Расіі. На Беларусі тэхнікай макрамэ выраблялі ў XIX стагоддзі карункі ручнікоў, паясы, галаўныя ўборы. Асаблівую папулярнасць макрамэ набыло ў 1970—80-я гады ў творчасці самадзейных майстроў і майстроў фабрык мастацкіх вырабаў.