Макрасям’я
Макрасям'я — структурная адзінка ў лінгвістыцы, якая ўключае ў сябе некалькі сем'яў моў. Аб'яднанні некалькіх сем'яў у адну вялікую макрасям'ю звычайна грунтуюцца толькі на тэорыях, і ўспрымаюцца шматлікімі лінгвістамі неадназначна. Таму, кажучы пра якую-небудзь макрасям'ю, напрыклад настратычную або сіна-каўказскую, варта памятаць, што тэрмін макрасям'я ў гэтым выпадку азначае толькі магчымую сувязь паміж групамі моў, якія ў яе ўваходзяць.
Некаторыя прапанаваныя макрасем'і[правіць | правіць зыходнік]
- Барэйская гіперсям'я
- Афразійская макрасям'я
- Настратычная макрасям'я (індаеўрапейскія, алтайскія, картвельскія, дравідыйскія, уральска-юкагірскія, эскімоска-алеуцкія)
- Сіна-каўказская макрасям'я (баскская, дэнэ-енісейскія, паўночна-каўказскія, бурушаскі, хурыта-ўрарцкія, сіна-тыбецкія, пад пытаннем таксама ўключэнне ў даную сям'ю цэлай групы ізалятаў)
- Аўстрычная макрасям'я (аўстраазіяцкія мовы, аўстранезійскія мовы, дунтайскія мовы, мяа-яа мовы)
- Амерындская макрасям'я
- Нігера-сахарская гіперсям'я
- Кайсанскія мовы
- Інда-ціхаакіянскія мовы
- Андаманскія мовы
- Папуаскія мовы
- Тасманійскія мовы
- ? ізаляты Індыі: кусунда, ніхалі
- Аўстралійскія мовы (29 сем'яў моў Аўстраліі)
Дагэтуль застаецца незразумелай сітуацыя з макракласіфікацыяй моў індзейцаў Амерыкі (за выключэннем эскімоса-алеуцкіх і на-дэнэ, якія ўключаюцца ў барэйскую гіперсям'ю)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Старосцін Георгій. Моўныя макрасем'і (15:50) . postnauka.ru (4 чэрвеня 2012). Праверана 10 студзеня 2014.