Дравідыйскія мовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дравідыйскія мовы — сям'я моў на тэрыторыі Паўднёва-Азіяцкага (Індыйскага) субкантынента.

Пашыраны пераважна ў Індыі. Падзяляюцца на групы: паўднёвую (тамільская мова, малаялам, кота, тода, кодагу, каннара і канада), паўднёва-заходнюю (тулу), паўднёва-ўсходнюю (тэлугу), цэнтральную (коламі, найкі, парджы, гадаба), гандванскую (гондзі, конда, куі, куві, пенга, манда), паўночна-ўсходнюю (курух, малто) і паўночна-заходнюю (брагуі). Аднак генетычная класіфікацыя дравідыйскіх моў канчаткова не распрацавана. Чатыры з іх (тамільская, малаялам, канада і тэлугу) маюць старажытную літаратуру і лічацца афіцыйнымі мовамі індыйскіх штатаў Тамілнад, Керала, Майсур і Андхра-Прадэш. На тулу пісьменства з'явілася ў канцы ХІХ ст. Астатнія дравідыйскія мовы беспісьменныя.

У фаналогіі адрозніваюцца кароткія і доўгія галосныя, фанематычны націск адсутнічае. У марфалогіі пераважае суфіксальная аглюцінацыя. Назоўнік і іншыя імёны маюць 2 лікі і да 11 склонаў; род мае лексіка-граматычны характар; прыметнікі нязменныя, ступень прыкметы перадаецца сінтаксічна. Колькасць формаў часу дзеяслова вагаецца ад 2 да 6. Сінтаксіс мае шмат агульных рыс з сінтаксісам цюркскіх, мангольскіх моў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дравідыйскія мовы // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.