Сіна-каўказскія мовы
Сіна-каўказская | |
---|---|
Таксон | макрасям'я |
Статус | гіпотэза |
Арэал | Еўразія, Паўночная Амерыка |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі, Мовы Паўночнай Амерыкі |
Барэйская гіперсям'я | |
Склад | |
баскская, бурушаскі, енісейскія, на-дэнэ, паўночнакаўказскія, сіна-тыбецкія, | |
Час падзелу | 8700 да н.э. |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | — |
Сі́на-каўка́зскія мовы (дэ́нэ-каўказскія) — гіпатэтычная макрасям'я, прапанаваная С. А. Старосціным у 1980-х гадах (аднак першыя даследаванні ў гэтым кірунку правёў яшчэ А. Трамбеці ў пачатку ХХ ст.). Пад гэтай назвай аб'ядноўваюцца некалькі моўных сем'яў і ізаляваных моў Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Аб'яднанне не з'яўляецца агульнапрызнаным сярод лінгвістаў, аднак карыстаецца шырокай папулярнасцю сярод прыхільнікаў глыбіннай кампаратывістыкі. Сярод лінгвістаў, якія актыўна займаюцца гэтай праблематыкай, можна назваць Дж. Д. Бенгтсана, М. Рулена і В. В. Шаварошкіна. Мяркуецца, што прарадзімай носьбітаў сіна-каўказскай сям'і моў быў іранскі Загрос[1], на поўнач ад Урадлівага паўмесяца.
Склад сіна-каўказскіх моў
[правіць | правіць зыходнік]Базавы склад сіна-каўказскіх моў:
- баскская мова — ізаляваная мова на Пірэнейскім паўвостраве
- дэнэ-енісейскія мовы:
- енісейскія мовы — невялікая моўная сям'я ў Сібіры
- мовы на-дэнэ — моўная сям'я ў Паўночнай Амерыцы
- паўночнакаўказскія мовы — аб'яднанне дзвюх сем'яў Паўночнага Каўказа
- абхаза-адыгскія мовы, з якімі збліжаюць хацкую мову
- нахска-дагестанскія мовы
- бурушаскі — ізаляваная мова ў Пакістане (па структурных характарыстыках займае прамежкавае становішча паміж паўночнакаўказскімі і енісейскімі)
- хурыта-ўрарцкія мовы — збліжаюцца з нахска-дагестанскімі мовамі, але, паводле апошніх думак Старосціна, гэта збліжэнне тлумачыцца ў рамках сіна-каўказскай гіпотэзы як некаторае збліжэнне паўночнакаўказскай і хурыта-ўрарцкай сем'яў
- сіна-тыбецкія мовы
Сярод іншых моў і сем'яў, якія прапаноўваліся для ўключэння ў сіна-каўказскую макрасям'ю: этруская (і шырэй тырэнская сям'я), іберская, шумерская, вакашскія, салішскія і хайда, каскская (параўноўваецца з хацкай), кутыйская (гутыйская) — параўноўваецца з хурыта-ўрарцкімі, рэтыйская і лемнаская (тырэнскія), якія, як мяркуецца, роднасныя баскскай паўднёвалузітанскай, сіканская, лігурыйская, шарданская, пікцкая і аквітанская (разам — баскіберскія), ніўхская, кусунда. Прапанаваўся таксама нахалі.
Лінгвістычныя пацверджанні гіпотэзы
[правіць | правіць зыходнік]У 1947 годзе савецкі лінгвіст каўказазнавец М. Ф. Якаўлеў усталяваў, што чукоцкая мова мае шмат агульнага з каўказскімі (адыгскімі) і індзейскімі (кечуа) мовамі[2][3].
У 1968 годзе савецкі лінгвіст, этнограф, доктар філалагічных навук, прафесар, даследчык моў карэнных народаў Сібіры А. П. Дульзон адзначыў падабенства кецкай мовы з мовамі індзейцаў Амерыкі, а таксама з баскскай, бурушаскі і з каўказскімі (чаркескімі) мовамі[2][4].
Бачны амерыканскі антраполаг і лінгвіст Ф. Боас таксама лічыў, што ў існаваў бесперапынны ланцуг роднасных народнасцей ад палеаазіятаў да ціхаакіянскіх індзейцаў[2][5].
Нелінгвістычнае пацверджанне гіпотэзы
[правіць | правіць зыходнік]У нядаўніх даследаваннях, якія тычыліся вытокаў і распаўсюджанасці абраду паветранага пахавання, выкананых Г. Ю. Сітнянскім, аўтар прыйшоў да высновы, што спіс народаў, якія практыкавалі гэты абрад, і народаў, якія ўключаюцца ў сіна-каўказскую макрасям'ю моў, мае значную колькасць супадзенняў[2].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Гіпотэза мае даволі шмат праціўнікаў у сучаснай гістарычнай лінгвістыцы, як на тэрыторыі былога СССР, так і (асабліва) за яго межамі. Сярод асноўных недахопаў данай гіпотэзы крытыкі адзначаюць шматлікія нацяжкі ў фанетычных рэканструкцыях (А. Вовін[6]), выкарыстанне метаду масавага лексічнага параўнання, поўную адарванасць ад звестак матэрыяльнай культуры (у адрозненне ад іншых сем'яў і рэканструюяваных макрасем'яў, дзе археалагічныя і генетычныя звесткі выкарыстоўваюцца ўсё часцей).
Зноскі
- ↑ Гісторыя моў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2014. Праверана 12 чэрвеня 2015.
- ↑ а б в г Г. Ю. Ситнянский. О происхождении древнего киргизского погребального обряда Архівавана 23 чэрвеня 2012.
- ↑ Яковлев Н. Ф. Древние связи языков Кавказа, Азии и Америки // Труды Ин-та этнографии. 1947. Т. 2. С. 196—204
- ↑ Дульзон А. П. Кетский язык. Томск, 1968. С. 579—580, 585—586.
- ↑ Цыт. паводле: Пелих Г. И. Происхождение селькупов. Томск, 1972. С. 189—190.
- ↑ [1](недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Bengtson J.D. Another Member of Vasco-Caucasian? (пра бурушаскі)
- Bengtson J.D. Caucasian and Sino-Tibetan: A Hypothesis of S.A. Starostin // General Linguistics 36.1/2: 33-49. 1998.
- Bengtson J.D. Dene-Caucasian Lexicon: A Small Sample
- Bengtson J.D. Edward Sapir and the 'Sino-Dene' Hypothesis. Anthropological Science 102.3: 207—230. 1994.
- Bengtson J.D. Some features of Dene-Caucasian phonology (with special reference to Basque) // Cahiers de l'Institut de Linguistique de Louvain 30.4: 33-54. 2004.
- Bengtson J.D., Blažek V. Lexica Dene-Caucasica // Central Asiatic Journal 39.1: 11-50; 39.2: 161—164. 1995.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сіна-каўказская этымалагічная база даных
- Dene-Yeniseic Symposium Архівавана 22 лютага 2009. (February 2008, Alaska)