Максім Аляксандравіч Кіркор
Максім Аляксандравіч Кіркор | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Аляксандр Віктаравіч Кіркор[d] |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Максім Аляксандравіч Кіркор (нар. 2 кастрычніка 1978, г. Магілёў) — беларускі навуковец у вобласці працэсаў і апаратаў харчовых вытворчасцей. Кандыдат тэхнічных навук (2006), дацэнт (2008).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Аляксандра Віктаравіча Кіркора (нар. 1955). Скончыў у 2000 годзе Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Машыны і апараты харчовых вытворчасцей» (кваліфікацыя «Інжынер-механік»), працаваў у яго навукова-даследчым сектары малодшым навуковым супрацоўнікам. У 2003 годзе скончыў аспірантуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Працаваў ва ўніверсітэце дацэнтам кафедры прыкладной механікі і інжынернай графікі механічнага факультэта, з 2009 — загадчык кафедры.
З 29 верасня 2017 г. рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаецца праблемамі драбнення і класіфікацыі полідысперсных матэрыялаў; цеплавых працэсаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Максім Аляксандравіч Кіркор у Вікіцытатніку |
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій