Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (БДУТ) | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1973 |
Рэктар | Максім Аляксандравіч Кіркор[1] |
Размяшчэнне | Магілёў |
Юрыдычны адрас | Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, 212027, пр. Шміта, 3 |
Сайт | mgup.by |
![]() |
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (скар. БДУТ) — універсітэт у Магілёве, адзіная ў рэспубліцы ВНУ харчовага профілю. Размешчаны ў комплексе будынкаў па адрасе пр. Шміта, 3.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Адзіны ў рэспубліцы ВНУ харчовага профілю быў адкрыты 1 студзеня 1973 года як Магілёўскі тэхналагічны інстытут (МТІ) на базе тэхналагічнага факультэта Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У красавіку 2002 г. па выніках атэстацыі інстытут быў пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (МДУХ). 26 сакавіка 2021 года міністр адукацыі Ігар Карпенка падпісаў загад аб перайменаванні ўстановы вышэйшай адукацыі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (скарочаная назва БДУТ)[2].
Падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру ўніверсітэт ажыццяўляе па 11 спецыяльнасцях. Ва ўніверсітэце працуе спецыялізаваны Савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. МДУХ з’яўляецца галаўным ВНУ у распрацоўцы адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў і праграм, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для спецыяльнасцяў харчовага профілю.
Ва ўніверсітэце на 20 кафедрах працуюць 287 выкладчыкаў, у тым ліку 14 дактароў і прафесараў, 89 дацэнтаў. З іх 6 абраныя акадэмікамі і членамі-карэспандэнтамі Акадэміі аграрных навук, Акадэміі холаду, Інжынернай акадэміі і інш.
За 30 гадоў дзейнасці выкладчыкі ВНУ падрыхтавалі 13 тысяч спецыялістаў. Больш за 40 яго выпускнікоў абаранілі дысертацыі, у тым ліку дзве доктарскія.
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
- Механічны (дэкан — к.т.н., дацэнт Мікалай Іванавіч Ульянаў)
- Эканамічны (дэкан — к. э. н., Дацэнт Надзея Віктараўна Абрамовіч)
- Тэхналагічны (дэкан — к. т. н., Дацэнт Ірына Анатольеўна Машкова)
- Хіміка-тэхналагічны (дэкан — к. т. н., Дацэнт Таццяна Іванаўна Піскун)
- Завочны (дэкан — к. т. н., дацэнт — Раіса Рыгораўна Кандраценка)
- Давузаўскай падрыхтоўкі (дэкан — Алена Мікалаеўна Андрэйчыкава)
Рэктары[правіць | правіць зыходнік]
- (1973) — Віктар Якаўлевіч Міхалап
- (1973—1979) — Аляксандр Рыгоравіч Бясчастнаў
- (1979—1986) — Алег Георгіевіч Палячонак
- (1986) — Уладзімір Нілавіч Беланогаў
- (1986—1992) — Анатоль Аляксеевіч Грычэнка
- (1992) — Аляксандр Анісімавіч Барысаў
- (1992—2003) — Яўгеній Іванавіч Чыжык
- (2003—2017) — Вячаслаў Аляксеевіч Шаршуноў
- (з 2017) — Максім Аляксандравіч Кіркор
Зноскі
- ↑ Рэктарат , Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (01.10.2017).
- ↑ http://www.mgup.by/sites/default/files/userfiles/About-us/prikaz_208_ot_26.03.2021_o_pereimenovanii_universiteta-1-2.pdf
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій на Вікісховішчы |
---|