Максім Сяргеевіч Луцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Максім Луцкі
Поўнае імя Максім Сяргеевіч Луцкі
Нарадзіўся 9 кастрычніка 2002(2002-10-09)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 74 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2020 Беларусь Мінск 0 (0)
2021—2022 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2021   Беларусь Мінск 15 (0)
2022   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 5 (0)
2022 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 2 (0)
2022—2023 Беларусь Маладзечна 12 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 мая 2021

Максім Луцкі (нар. 9 кастрычніка 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», пазней трапіў у структуру «Мінска», дзе з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе.

У сакавіку 2021 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак застаўся ў «Мінску» на правах арэнды[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе мінчан, пераважна выхадзіў на замену, але часам трапляў і ў стартавы склад, выступаў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[3].

У лютым 2022 года стаў трэніравацца з наваполацкім «Нафтанам» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[4], аднак не здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У ліпені 2022 года пакінуў «Нафтан»[5] і далучыўся да «Маладзечна»[6], дзе стаў гуляць у аснове. Канец сезона 2022 прапусціў з-за службы ў арміі, у пачатку 2023 года вярнуўся ў каманду, аднак у маі 2023 года зноў адправіўся ва Узброеныя сілы[7].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Мінск Беларусь 3 0
2019 дубль Мінск Беларусь 9 0
2020 дубль Мінск Беларусь 26 5
2021 Д1 Мінск Беларусь 15 0
2022 (1) Д2 Нафтан Беларусь 7 0
2022 (2) Д2 Маладзечна Беларусь 10 1
2023 (1) Д2 Маладзечна Беларусь 2 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://www.pressball.by/footballstat/maksim_lutski/
  2. Защитники Глеб Гурбан и Максим Луцкий подписали контракты с Рухом (руск.)(недаступная спасылка). sportarena.by (16 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021.
  3. Максим Луцкий и Егор Богомольский вернулись в "Рух" (руск.). football.by (2 снежня 2021). Праверана 13 сакавіка 2024.
  4. Никита Костомаров остаётся в «Нафтане» (руск.). Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана» (16 сакавіка 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  5. Луцкий расстался с "Нафтаном" (руск.). football.by (25 ліпеня 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  6. Максим Луцкий подписал контракт с "Молодечно-2018" (руск.). football.by (25 ліпеня 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  7. Максим Луцкий снова расстается с "Молодечно-2018" (руск.). football.by (4 мая 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.