Максім Чыж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Максім Чыж
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1993(1993-10-08)[1] (25 гадоў) ці 8 верасня 1993(1993-09-08)[2] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 181 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Рух
Нумар 21
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2015 Сцяг Беларусі Бяроза-2010 63 (6)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 32 (5)
2017   Сцяг Літвы Атлантас (Клайпеда) 6 (0)
2018 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 14 (1)
2018   Сцяг Беларусі Рух (Брэст) 14 (4)
2019 — Сцяг Беларусі Рух (Брэст)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 студзеня 2019.


Максім Чыж (нар. 8 кастрычніка 1993, Бяроза) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Руха».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец бярозаўскага футбола, кар’еру пачаў у мясцовым клубе «Бяроза-2010», дзе з цягам часу замацаваўся ў аснове ў Першай лізе. У «Бярозе» выступаў на розных пазіцыях ад абаронцы да нападніка.

У пачатку 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Максім далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазіцыі левага абаронцы. Пазней, аднак, быў пераведзены на фланг паўабароны, дзе стаў трывала выступаць у стартавым складзе.

У першай палове 2017 года стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду літоўскаму «Атлантасу»[4]. Аднак, правёўшы за клуб 6 матчаў, атрымаў траўму і выбыў да канца сезону.

У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезону з брэсцкай камандай[5]. У лютым не трапіў на другі турэцкі збор брэстчан і неўзабаве перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[6]. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху»[7], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У лістападзе 2018 года разарваў кантракт з магілёўскім клубам[8].

У студзені 2019 года стаў паўнавартасным іграком «Руха», падпісаўшы аднагадовы кантракт[9].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 Д3 Бяроза-2010 Сцяг Беларусі 1 0
2012 Д2 Бяроза-2010 Сцяг Беларусі 6 0
2013 Д2 Бяроза-2010 Сцяг Беларусі 9 1
2014 Д2 Бяроза-2010 Сцяг Беларусі 27 4
2015 Д2 Бяроза-2010 Сцяг Беларусі 20 1
2016 Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 24 3
2017 (1) Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 8 2
2017 (2) Д1 Атлантас Сцяг Літвы 6 0
2018 (1) Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 14 1
2018 (2) Д3 Рух Сцяг Беларусі 14 4

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]