Макс Вебер (мастак)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Макс Вебер
Партрэт
Род дзейнасці мастак, скульптар, пісьменнік, рысавальнік
Дата нараджэння 18 красавіка 1881(1881-04-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 1961(1961-10-04)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Commons-logo.svg Макс Вебер на Вікісховішчы

Макс Вебер (англ.: Max Weber; 18 красавіка 1881 — 4 кастрычніка 1961) — польска-амерыканскі жывапісец яўрэйскага паходжання, які працаваў у стылі кубізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Беластоку. Ва ўзросце 10 гадоў эміграваў з бацькамі ў Амерыку. Вывучаў мастацтва ў Інстытуце Прата ў Брукліне ў Артура Уізлі Доу.

У 1905 годзе Вэбер назапасіў дастаткова грошай, каб паехаць у Парыж і вучыцца там у Акадэміі Жуліяна, Акадэміі Каларосі і Гранд-Шам’ер. У 1908 годзе навучаўся таксама ў парыжскай Школе Маціса. У гэты перыяд ён наведваў салон Гертруды Стайн і быў блізкім сябрам Анры Русо. На яго творчасць вялікі ўплыў аказалі працы Пікасо і Брака.

У 1909 годзе ён вярнуўся ў ЗША, дзе зблізіўся з нью-ёркскімі авангардыстамі і выстаўляўся ў Галерэі 291 Альфрэда Стыгліца. У перыяд з 1909 па 1917 год ён стварыў многія з лепшых сваіх твораў (пераважна гарадскія краявіды, у якіх імкнуўся перадаць рух і бурны рытм амерыканскага жыцця). У шэрагу прац адчуваецца ўплыў кубізму і фавізму.

Пасля 1917 жывапіс Вебера эвалюцыянаваў у бок фігуратыўнасці, хоць ён працягваў эксперыменты з колерам і формай. У апошнія 20 гадоў жыцця ў яго творчасці значнае месца займала яўрэйская (у прыватнасці, хасідская) тэматыка.

Творчасць Вэбера аказала вялікі ўплыў на раннія працы Марка Роткі, які быў яго вучнем.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Max (1881-1961) Weber
  3. 3,0 3,1 Max Weber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americanaEditorial Espasa, 1905. — Vol. Sulplemento 1961-1962. — P. 348. — ISBN 978-84-239-4500-9
  5. Artists + Artworks Праверана 23 лютага 2022.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. Polish // (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2020.