Гертруда Стайн
| Гертруда Стайн | |
|---|---|
| англ.: Gertrude Stein | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 3 лютага 1874[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 ліпеня 1946[4][1][…] (72 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка, калекцыянер мастацтва, гаспадыня літаратурнага салону, аўтабіёграф, лібрэтыст, драматург, аўтар, калекцыянер |
| Кірунак | літаратура мадэрнізму[d] і мадэрнізм |
| Мова твораў | англійская[3] |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Подпіс |
|
Гертруда Стайн[6] (англ.: Gertrude Stein; 3 лютага 1874[1][2][…], Алегейні[d], Пенсільванія[3] — 27 ліпеня 1946[4][1][…], Нёі-сюр-Сен, Францыя) — амерыканская пісьменніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1874 годзе ў ЗША. Вывучала псіхалогію ў Рэдкліфскім каледжы Гарвардскага ўніверсітэта і медыцыну ва Універсітэце Джонса Хопкінса (Балтымар).
У 1902 годзе пераехала ў Парыж, дзе і правяла ўсё жыццё. Гертруда Стайн пакінула па сабе след не столькі як пісьменніца, колькі як гуртавальніца маладых англамоўных літаратараў, для многіх з якіх яна была настаўніцай і часцяком спонсарам. Яе кватэра па вуліцы Флеру стала адным з цэнтраў мастацкага і літаратурнага жыцця Парыжа да Першай сусветнай вайны і пасля яе. Ёй таксама належыць аўтарства тэрміна «страчанае пакаленне», якім пазней пачалі называць цэлы шэраг пісьменнікаў пасляваеннага часу, якія выказвалі ў сваіх творах расчараванне ў сучаснай цывілізацыі, песімізм і страту былых ідэалаў (Эрнэст Хемінгуэй, Джон Дос Пасас, Томас Эліят, Фрэнсіс Скот Фіцджэральд і інш.).
Памерла ў 1946 годзе.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Three Lives (1909)
- Tender Buttons (1914)
- Geography and Plays (1922)
- The Making of Americans (1925)
- Composition as Explanation (1926)
- Lucy Church Amiably (1931)
- Before the Flowers of Friendship Faded Friendship Faded (1931)
- How to Write (1931)
- Operas and Plays (1932)
- The Autobiography of Alice B. Toklas (1933)
- Matisse Picasso and Gertrude Stein with Two Shorter Pieces (1933)
- Four Saints in Three Acts, an Opera to Be Sung (1934)
- Portraits and Prayers (1934)
- Lectures in America (1935)
- Narration (1935)
- The Geographical History of America (1936)
- Everybody’s Autobiography (1937)
- Paris France (1940)
- What Are Masterpieces (1940)
- Ida (1941)
- «A LA RECHERCHE D’UN JEUNE PEINTRE» Gertrude Stein /Yale University/U.S.A. «Looking for a young paintor»-Riba-Rovira- (1945)
- «A LA RECHERCHE D’UN JEUNE PEINTRE» Gertrude Stein /Revue Fontaine n °42, p. 287—288, édition Paris 1945, directeur Max-Pol Fouchet.-Riba-Rovira- (1945)
- Brewsie and Willie (1945)
- Wars I Have Seen (1945)
- Blood on the Dining Room Floor (1948)
- Things as They Are (1948, аповесць, напісаная ў 1903)
- Two: Gertrude Stein and Her Brother and Other Early Portraits (1908—1912) (1951)
- Bee Time Vine and Other Pieces, 1913—1927 (1953)
- Painted Lace and Other Pieces (1914—1937) (1956)
- Stanzas in meditation and Other Poems (1929—1933) (1956)
- Fernhurst, Q.E.D., and Other Early Writings (1971)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Gertrude Stein
- 1 2 Gertrude Stein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 http://hdl.handle.net/1903.1/1523 Праверана 8 студзеня 2021.
- 1 2 Стайн Гертруда // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1026.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стайн Гертруда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 130. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся 3 лютага
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Алегейні (Пенсільванія)
- Памерлі 27 ліпеня
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Нёі-сюр-Сен
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Пахаваныя ў Парыжы
- Выпускнікі Гарварда
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі ЗША
- Паэты ЗША
- Памерлі ад раку страўніка
- Постаці кубізму
- Постаці фемінізму
- Калекцыянеры Францыі
- Калекцыянеры мастацтва
- Пісьменніцы ЗША XX стагоддзя