Чырвонаслабодска-Маладушынская ступень

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Чырвонаслабодска-Маладушынская ступень (ад назвы вёсак Чырвоная Слабада ў Акцябрскім раёне і Маладуша ў Рэчыцкім раёне) — тэктанічная структура ў Салігорскім, Акцябрскім, Калінкавіцкім і Рэчыцкім раёнах, у Паўночнай структурнай зоне Прыпяцкага прагіну.

Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых адкладах. На поўначы сучляняецца з Рэчыцка-Шацілкаўскай, на поўдні з Капаткевіцка-Велікаборскай ступенямі. На поўначы і поўдні абмежавана адпаведна Рэчыцкім і Маладушынска-Чырвонаслабодскім разломамі. Распасціранне ступені субшыротнае. Даўжыня каля 220 км, шырыня 15—25 км. Паверхня фундамента залягае на адзнаках ад -1200 да -6200 м. Платформавы чахол складаюць верхнепратэразойскія (магутнасць да 403 м), дэвонскія падсалявыя тэрыгенныя (160—280 м), падсалявыя карбанатныя (115-380 м), ніжнесаляносныя (да 1504 м), міжсалявыя (да 430 м), верхнесаляносныя (да 2600 м) і надсалявыя (да 3300 м) дэвонскія, каменнавугальныя, пермскія, мезазойскія і кайназойскія адклады; на ўсходзе ступені трапляюцца эфузіўныя ўтварэнні магутнасцю да 1822 м. Паверхня фундамента і падсалявыя адклады разрыўнымі парушэннямі разбіты на блокі, якія апускаюцца ў паўночным напрамку. Па міжсалявых адкладах сейсмаразведкай і свідраваннем выяўлены шэраг антыклінальных падняццяў; па верхнесаляносных вылучаюцца брахіантыклінальныя складкі, якія групуюцца ў выцягнутыя валы. Фарміраванне Маладушынска-Чырвонаслабодскай ступені пачалося ў сярэднім дэвоне і працягвалася да канца пермі. У межах ступені выяўлены паклады нафты: на Залатухінскай плошчы — у міжсалявых адкладах, на Маладушынскай, Барсукоўскай і Надзвінскай — у падсалявых.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]