Перайсці да зместу

Малайка Міхамба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малайка Міхамба
ням.: Malaika Mihambo
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[3]
Мянушка Mali[3]
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка[3][4][…]
Клуб Q65240132?[5][6][…]
Нарадзілася 3 лютага 1994(1994-02-03)[1][2][…] (31 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 170 см[3]
Вага 55 кг[3]
Афіцыйны сайт (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малайка Міхамба (ням.: Malaika Mihambo, нар. 3 лютага 1994, Гайдэльберг, Бадэн-Вюртэмберг) — нямецкая скакуха ў даўжыню, алімпійская чэмпіёнка 2020 года з вынікам 7,00 м, чэмпіёнка свету 2019 года, чэмпіёнка Еўропы 2018 года. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года. Пяціразовая чэмпіёнка Германіі (2016, 2018—2021). Чатырохразовая чэмпіёнка Германіі ў памяшканні (2018—2021).

Нарадзілася 3 лютага 1994 года ў Гайдэльбергу, Бадэн-Вюртэмберг, Германія. Яе маці немка, а бацька — танзаніец з Занзібара. Дэбютавала на міжнароднай арэне ў 2011 годзе на чэмпіянаце свету сярод юнакоў ў Лілі, дзе заняла 9 месца. У 2013 годзе выйграла чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў у Рыеці, а ў 2015 годзе — чэмпіянат Еўропы сярод моладзі ў Таліне. У 2016 годзе на чэмпіянат Еўропы ў Амстэрдаме стала бронзавым прызёрам, а затым на сваёй дэбютнай Алімпіядзе заняла 4 месца з вынікам 6,95 м, абнавіўшы тым самым асабісты рэкорд.

У сакавіку 2021 года на чэмпіянаце Еўропы ў памяшканні ў польскім Торуні заваявала сярэбраны медаль у скачках у даўжыню з вынікам 6,88 м, саступіўшы 4 см ўкраінцы Марыне Бех-Раманчук.

На Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа выйграла золата з вынікам 7,00 м, які паказала ў апошняй спробе фіналу.

Зноскі

  1. Mihambo, Malaika / German National Library Праверана 6 кастрычніка 2021.
  2. Malaika Mihambo // World Athletics database Праверана 6 кастрычніка 2021.
  3. а б в г д е ё Olympedia — 2006. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  4. а б Malaika Mihambo // Munzinger Sport Праверана 25 чэрвеня 2023.
  5. Mihambo Malaika / Hrsg.: Universität Mannheim Праверана 25 чэрвеня 2023.
  6. Malaika Mihambo / Hrsg.: European Athletic Association Праверана 25 чэрвеня 2023.
  7. Mihambo Malaika
  8. FernUni-Studentin greift nach WM-Titel in Doha