Гагенскі завочны ўніверсітэт
Гагенскі завочны ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Fernuniversität in Hagen | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Fernuniversität in Hagen |
Міжнародная назва | англ.: University of Hagen |
Заснаваны | 1974 |
Студэнты | 71 351[1] |
Размяшчэнне | Гаген |
Сайт | fernuni-hagen.de |
![]() |
Гагенскі завочны ўніверсітэт (ням.: Fernuniversität in Hagen) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Гаген.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Гагенскі завочны ўніверсітэт — гэта дзяржаўны даследчы ўніверсітэт, які ў першую чаргу арыентаваны на дыстанцыйнае ці завочнае навучанне. У той час як яго галоўны кампус размешчаны ў Гагене, універсітэт мае больш за 50 навучальных і даследчых цэнтраў у Германіі і па ўсёй Еўропе. Па дадзеных Федэральнага статыстычнага ўпраўлення Германіі, гэта найбуйнейшы ўніверсітэт Германіі па колькасці студэнтаў.
Універсітэт быў заснаваны ў 1974 годзе як дзяржаўны даследчы ўніверсітэт зямлёй Паўночны Рэйн-Вестфалія і пачаў сваю даследчую і выкладчыцкую дзейнасць у 1975 годзе. Ён быў заснаваны ў адпаведнасці з канцэпцыяй Адкрытага ўніверсітэта Вялікабрытаніі, каб забяспечыць вышэйшую і бесперапынную адукацыю праз сістэму дыстанцыйнай адукацыі.
Універсітэт прысуджае тыя ж ступені і кваліфікацыі, што і іншыя нямецкія ўніверсітэты і мае тыя ж патрабаванні. Першапачаткова ва ўніверсітэце было толькі тры факультэты з 1 300 студэнтамі дзённай і завочнай форм навучання, але сёння ўніверсітэт ператварыўся ў вядучую навучальную ўстанову Германіі па дыстанцыйнай адукацыі і з’яўляецца адзіным універсітэтам у гэтай сферы. Акрамя значнай колькасці студэнтаў, якія знаходзяцца за межамі кампуса, значная колькасць студэнтаў-аспірантаў дзённай формы навучання, а таксама больш за 1 800 супрацоўнікаў акадэмічнага і даследчага персаналу базуюцца ў галоўным універсітэцкім кампусе.
Факультэты ўніверсітэта прысуджаюць ступень бакалаўра, магістра і доктара і праводзяць хабілітацыю. Усе ступені, якія прысуджаюцца ўніверсітэтам, эквівалентныя тым, якія прысуджаюцца традыцыйнымі нямецкімі ўніверсітэтамі. Універсітэт выдае дыпломы і праводзіць даследаванні ў галіне дзелавога адміністравання і эканомікі, матэматыкі, інфарматыкі, права, псіхалогіі, культуралогіі і паліталогіі. Універсітэт выпусціў мноства вядомых выпускнікоў, сярод іх два лаўрэаты прэміі Готфрыда Вільгельма Лейбніца, 1 лаўрэат прэміі Госена, не менш за 25 прафесараў, шматлікія дэпутаты Бундэстага, а таксама былы міністр замежных спраў і віцэ-канцлер Германіі Гіда Вестэрвэле.
Універсітэт з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, Еўрапейскай асацыяцыі ўніверсітэтаў дыстанцыйнага выкладання і акрэдытаваны Інстытутам акрэдытацыі, сертыфікацыі і забеспячэння якасці навучання Германіі, Фондам міжнароднай акрэдытацыі дзелавога адміністравання, а таксама Агенцтвам па забеспячэнні якасці праз акрэдытацыю навучальных праграм Германіі.
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
- Эканамічны
- Культурных і сацыяльных навук
- Псіхалогіі
- Матэматыкі і інфарматыкі
- Юрыдычны
Зноскі
- ↑ https://www.fernuni-hagen.de/universitaet/zahlen.shtml Праверана 24 сакавіка 2023.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гагенскі завочны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы