Мангеймскі ўніверсітэт
Рэгенсбургскі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Mannheim | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität Mannheim |
Міжнародная назва | англ.: University of Mannheim |
Заснаваны | 1967 |
Рэктар | Thomas Puhl[d][1] |
Студэнты | 11 800[2] |
Размяшчэнне | Мангейм |
Сайт | uni-mannheim.de |
![]() |
Мангеймскі ўніверсітэт (ням.: Universität Mannheim) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мангейм.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Галоўны будынак ВНУ размешчаны ў барочным палацы ў Мангейме на Рэйне. Фармальна вучэльня існуе з 1967 года, аднак яе вытокі ўзыходзяць да 1763 года, калі курфюрстам Карлам IV была створана мясцовая акадэмія.
У рэйтынгу, які ўлічвае адпаведныя спецыялізацыі, універсітэт пастаянна ўваходзіць у шэраг лепшых у Германіі. Па дадзеных брытанскага штотыднёвіка «The Economist» магістратура па бізнес-адміністраванню гэтага ўніверсіэта - гэта лепшая праграма ў Германіі і адна з лепшых у Еўропе. У якасці аднаго з 33 універсітэтаў свету яму была прысуджана так званая Трайная карона, гэта значыць тры прэстыжных сусветных акрэдытацыі бізнес-універсітэтаў (EQUIS, AACSB і AMBA).
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт бізнес-адміністравання
- Факультэт філасофіі
- Факультэт эканомікі і права
- Факультэт сацыяльных навук
- Факультэт эканамічнай інфарматыкі і эканамічнай матэматыкі
Зноскі
- ↑ Universität Mannheim: Thomas Puhl ist der neue Mann für große Aufgaben Праверана 11 кастрычніка 2018.
- ↑ Studierende an Hochschulen - Fachserie 11 Reihe 4.1 - endgültige Ergebnisse - Wintersemester 2016/2017 — С. 67. Праверана 21 лістапада 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мангеймскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы