Перайсці да зместу

Малакоўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малакоўскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 12 ліпеня 1929
Насельніцтва
  • 3 606 чал. (2025)[3]
Плошча
  • 1 180 км²
Малакоўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малакоўскі раён (руск.: Молоковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Малакова.

Малакоўскі раён мяжуе з Сандаўскім, Весьягонскім, Краснахолмскім, Бежацкім і Максаціхінскім раёнамі. Плошча раёна складае 1179,98 км², гэта значыць раён з’яўляецца адным з самых маленькіх у вобласці.

Малакоўскі раён быў утвораны 12 чэрвеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. 29 студзеня 1935 года быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
  3. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 годаМ.: Росстат, 2025.