Перайсці да зместу

Аленінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аленінскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва
  • 11 241 чал. (2025)[3]
Плошча
  • 2 675 км² ()
Аленінскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Але́нінскі раён (руск.: Оленинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Аленіна.

Аленінскі раён мяжуе з Ржэўскім, Селіжараўскім, Нялідаўскім і Бельскім раёнамі, а таксама з Смаленскай вобласцю. Плошча раёна складае 2675,02 км².

Аленінскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Заходняй вобласці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць. 29 снежня 2019 года раён быў рэарганізаваны ў гарадскую акругу.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
  3. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 годаМ.: Росстат, 2025.