Сандава
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Сандава
|
Сандава (да 1929 года Арудава) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Сандаўскага раёна Цвярской вобласці Расіі. Насельніцтва — 3143 чал. (2017). Размешчаны ля зліцця рэк Ратыня і Арудаўка (басейн Волгі), за 248 км на паўночны ўсход ад абласнога цэнтра. Чыгуначная станцыя на лініі Масква — Калязін — Санкова — Санкт-Пецярбург.