Малая Антанта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Малая Антанта — альянс Чэхаславакіі, Румыніі і Югаславіі, створаны ў 1920—1921 года. Мэтай саюза было стрымліванне венгерскага ірэдэнтызму, а таксама прадухіленне ўзнаўлення манархіі Габсбургаў у Аўстрыі ці Венгрыі.

Краіны-ўдзельніцы Малой Антанты

Гэты альянс атрымаў падтрымку Францыі, якая падпісала ваенныя пагадненні з кожнай з трох удзельніц Малой Антанты. Для Францыі Малая Антанта давала магчымасць адкрыцця другога фронту ў выпадку ўзброенага канфлікту з Германіяй.

Першапачатковыя мэты альянсу з часам станавіліся ўсё менш актуальнымі. Узброеныя сілы Венгрыі саступалі сукупнай ваеннай моцы трох дзяржаў Малой Антанты. Аднаўленне манархіі ў Аўстрыі ці Венгрыі таксама станавілася з кожным годам усё менш верагодным.

Таксама, з часам, сярод краін удзельніц узніклі разыходжанні ў поглядах, адкуль зыходзіць знешняя пагроза. Чэхаславакія асцерагалася нападу нацысцкай Германіі і пад кіраўніцтвам прэзідэнта Эдварда Бенеша пайшла на збліжэнне з Савецкім Саюзам. Румынія разглядала СССР як патэнцыйную пагрозу сваёй нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці. Пасля таго, як прэм'ер-міністрам Румыніі стаў Аляксандр Аверэску, Румынія ў сваёй знешняй палітыцы стала арыентавацца на Італію і Германію. Югаславія асцерагалася тэрытарыяльных прэтэнзій з боку фашысцкай Італіі і стала займаць прагерманскую палітыку па шматлікіх пытаннях. Югаславія і Румынія ўвайшлі ў 1934 г. у склад ваенна-палітычнага саюза Балканская Антанта без удзелу Чэхаславакіі. Можна выказаць здагадку, што пытанне стабільнасці і непарушнасці межаў на Балканах было для Югаславіі і Румыніі важней, чым нацыянальная бяспека Чэхаславакіі. Малая Антанта пачала распадацца ў 1936 г. і канчаткова знікла ў 1938 г. у сувязі са спыненнем існавання Чэхаславакіі ў выніку Мюнхенскай змовы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Dowling, Maria, 2002. Czechoslovakia. New York, NY: Oxford University Press.
  • Fink, Carole, Axel Frohn, and Jürgen Heideking, 2002. Genoa, Rapallo, and European Reconstruction in 1922. Cambridge, UK: Cambridge University Press.
  • Gilbert, Felix and David Clay Large, 1991. The End of European Era, 1890 to Present. 4th edition worldwide. 1st edition in the Czech Republic. Prague: Mladá fronta.
  • Glasgow, George, 1926. From Dawes to Locarno; Being a Critical Record of an Important Achievement in European Diplomacy, 1924—1925. Ayer Publishing.
  • Gordon, Craig A. and Felix Gilbert (eds), 1994. The Diplomats, 1919—1939. Princeton, NJ: Princeton University Press.
  • Nálevka, Vladimír, 2000. The World Politics in the Twentieth Century (I.) [Světová politika ve 20. století (I.)]. 1st edition. Prague: Aleš Skřivan.
  • Osmanczyk, Edmund Jan, 2002. Encyclopedia of the United Nations and International Agreements. New York, NY: Routledge.
  • Pact of the Organization of the Little Entente. In: Recueil des traites SDN, v. CXXXIX, p. 233. Available from http://www.mfa.gov.yu/History/poa_e.html
  • Protheroe, Gerald J., 2006. Searching for Security in a New Europe. New York, NY: Routledge.
  • Ragsdale, Hugh, 2004. The Soviets, the Munich Crisis, and the Coming of World War II. Cambridge, UK: Cambridge University Press.
  • Spielvogel, Jackson J., 2005. Western Civilization: Volume II: Since 1500. Thomson Wadsworth.
  • Zeman, Zbyněk and Antonín Klimek, 1997. The Life of Edvard Benes 1884—1948: Czechoslovakia in Peace and War. Oxford, UK: Oxford University Press.