Малое Святое
Выгляд
| Малое Святое | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 173,8 м |
| Даўжыня | 0,4 км |
| Шырыня | 0,35 км |
| Плошча | 0,11 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,22 км |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 1,25 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Мало́е Свято́е — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, за 11 км на захад ад горада Сянно, на ўсход ад вёскі Замошша, у басейне ракі Свячанка.
Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,22 км. Плошча вадазбору 1,25 км².
Размешчана сярод меліяраванага балота. Схілы невыразныя, берагі забалочаныя. Выцякае ручай у раку Свяча. З-за торфараспрацовак значна змялела.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
