Малькаўка (Мсціслаўскі раён)
Вёска
Малькаўка
|
Ма́лькаўка[1] (трансліт.: Maĺkaŭka, руск.: Мальковка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракшынскага сельсавета.
Адна з нямногіх мясцовасцей на ўсходзе Беларусі, дзе кампактна пражывалі літоўцы. Яны прыехалі сюды з Ковенскай губерні ў канцы XIX стагоддзі з мэтай набыць больш зямлі, бо яна тут каштавала дастаткова танна. Да рэвалюцыі літоўцы займаліся ў асноўным продажам лесу і пасевам ільну[2][3].
У 1921 годзе малькаўцы актыўна ўдзельнічалі ў сходах грамадзян літоўскай нацыянальнасці Гомельскай губерні, да якой тады адносіліся, па пытаннях арганізацыі пры губкаме літоўскай секцыі[4][3]. Відавочна, магчымасць стварэння тут літоўскага сельсавета разглядалася яшчэ ў часы знаходжання гэтай тэрыторыі ў РСФСР[3].
У 1929—1939 гадах — цэнтр Малькаўскага нацыянальнага літоўскага сельсавета[3].
24 ліпеня 1930 года, у дзень святкавання 10-годдзя БССР, у Малькаве на агульным сходзе літоўскага сельсавета жыхары запатрабавалі прымаць у калгас выключна літоўцаў і толькі на гэтым пагаджаліся з яго існаваннем, а таксама патрабавалі вярнуць раскулачаных. Калі пазней супрацоўнікі ДПУ прыехалі па чарговых «кулакоў», літоўцы ўзвялі барыкады і перакрылі дарогу бярвеннем[5][3].
Да 2017 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсавета[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Малько́ўка
- ↑ НАРБ. — Ф. 701. Воп. 1. Спр. 109, арк. 57
- ↑ а б в г д Агеенка Т. М., Каралёў М. Г. Да пытання аб статусе Малькаўскага сельсавета ў 1930-я гг. / Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых артыкулаў удзельнікаў ХІІ Міжнар. навук. канф., 25-26 чэрвеня 2021 г., г. Магілёў / уклад. І. А. Пушкін. — Магілёў: БДУТ, 2021. — 193—195.
- ↑ Пушкін, І. А. Грамадская і культурна-асветніцкая дзейнасць нацыянальных меншасцей у Беларускай ССР (1919—1991) : манаграфія / І. А. Пушкін. — Магілёў : МДУХ, 2018. — 423 с. — с. 65
- ↑ Пушкін, І. А. Грамадская і культурна-асветніцкая дзейнасць нацыянальных меншасцей у Беларускай ССР (1919—1991) : манаграфія / І. А. Пушкін. — Магілёў : МДУХ, 2018. — 423 с. — с. 163
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области Архівавана 2 снежня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх