Мальпігіевыя сасуды
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Мальпі́гіевыя сасу́ды — выдзяляльныя(руск.) бел. і осмарэгулявальныя(руск.) бел. органы ў павукападобных, мнаганожак і насякомых; трубчастыя сляпыя вырасты кішэчніка на мяжы сярэдняй і задняй кішак. У мальпігіевых сасудах прадукты абмену (напрыклад, мачавая кіслата) адсарбіруюцца з поласці цела(руск.) бел., пераводзяцца ў стрававальны тракт, дзе абязводжваюцца, і разам з неператраўленымі рэшткамі ежы выводзяцца праз анальную адтуліну. Названы ў гонар біёлага М. Мальпігі, які адкрыў іх у 1669 годзе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх