Касцёл Святога Станіслава (Маляцічы)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Станіслава | |
---|---|
![]() | |
53°51′29″ пн. ш. 31°32′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Маляцічы |
Ордэнская прыналежнасць | дамініканцы |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будаўнік | Я. Падчашынскі |
Архітэктар | Лаўрынас Стуока-Гуцявічус |
Заснавальнік | Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч |
Дата заснавання | 1794 |
Будаўніцтва | 1787—1794 гады |
Дата скасавання | 1934 |
Стан | Не існуе |
![]() |
Касцёл Святога Станіслава — колішні рымска-каталіцкі храм у в. Маляцічы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл пабудаваны ў 1787—1794 гг. паводле праекта архітэктара Лаўрына Стуока-Гуцэвіча па замове магілёўскага архібіскупам С. Богуш-Сестранцэвіча. Будаўніцтвам кіраваў вучань Стуока-Гуцэвіча архітэктар Я. Падчашынскі. Храм быў прысвечаны нябеснаму патрону архібіскупа і па яго жаданні ўяўляў сабой, як лічаць, паменшаную ў 8 разоў не зусім дакладную копію сабора Святога Пятра ў Рыме.
Пасля паўстання 1830—1831 гг. кляштар дамініканцаў у Маляцічах зачынілі, касцёл перарабілі пад праваслаўную царкву, а ў 1934 г. цалкам зруйнавалі.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/Malaci%C4%8Dy%2C_%C5%9Aviatoha_Stanis%C5%82ava._%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D1%86%D1%96%D1%87%D1%8B%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%281900%29.jpg/220px-Malaci%C4%8Dy%2C_%C5%9Aviatoha_Stanis%C5%82ava._%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D1%86%D1%96%D1%87%D1%8B%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%281900%29.jpg)
Касцёл уяўляе сабой трохнефную крыжова-купальную базіліку. Складаецца з асноўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму і бакавых паўкруглых у плане каланад, якія ўтваралі невялікую авальную плошчу перад будынкам. Асноўны аб'ём завяршаўся купалам на сяродкрыжжы (на глухім шматгранным барабане), абапал яго на рамёнах трансепта былі два невялікія купалы. Надзвычай шырокі і грувасткі галоўны фасад асноўнага аб'ёма меў ярусную кампазіцыю: ніжні (на ўзроўні другога паверху), раскрапаваны пілястрамі і трохчвертнымі калонамі, меў паўцыркульныя і прамавугольныя вокны і нішы, аформленыя франтончыкамі, і завяршаўся трохвугольным франтонам у цэнтры; верхні раскрапаваны пілястрамі, паміж якімі былі прамавугольныя вокны і нішы, завяршаўся атыкам і пакатым франтонам, які адсутнічае на фасадзе рымскага сабора.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Тамара Габрусь. Святыні ордэна прапаведнікаў // «Наша Вера» № 1 (27), 2004.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 234.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Станіслава (Маляцічы)
- Касцёл Святога Станіслава (Маляцічы) на сайце Radzima.org