Мамаду Кулібалі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мамаду Кулібалі
міністр эканомікі і фінансаў Кот-д’Івуара[d]
май 2000 — студзень 2001
Папярэднік N'golo Coulibaly[d]
Пераемнік Paul Antoine Bohoun Bouabré[d]
старшыня Нацыянальнай Асамблеі Кот-д’Івуара[d]
22 студзеня 2001 — 12 сакавіка 2012

Нараджэнне 21 красавіка 1957(1957-04-21) (67 гадоў)
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык, навуковы супрацоўнік

Мамаду Кулібалі (фр.: Mamadou Koulibaly; нар. 21 красавіка 1957) — івуарыйскі палітык і эканаміст. Заснавальнік партыі «Свабода і дэмакратыя для рэспублікі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 годзе атрымаў агрэгацыю эканамічных навук ва ўніверсітэце Поля Сезана (Францыя).

Выкладаў у Абіджане (Нацыянальная школа статыстыкі і прыкладной эканомікі, Універсітэт Фелікса Уфуэ-Буаньі), а таксама ў Версалі і Лілі.

У 2000 годзе прызначаны Міністрам бюджэту Кот-д’Івуара, потым — Міністрам эканомікі і фінансаў Кот-д’Івуара. У 2001 годзе быў абраны старшынёй Нацыянальнай асамблеі Кот-д’Івуара, займаўшы гэтую пасаду 11 гадоў.

Са свяржэннем Гбагбо на некалькі месяцаў узначаліў яго партыю «Івуарыйскі народны фронт», але потым заснаваў уласны рух «Свабода і дэмакратыя для Рэспублікі» (LIDER). Ад гэтай партыі вылучаўся на прэзідэнцкіх выбарах 2015 і 2020 гадоў[1].

З кастрычніка 2012 года вярнуўся на работу выкладчыкам.

Да жніўня 2021 года быў мэрам Азагуі[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Навуковыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]