Манаслу
Выгляд
| Манаслу (Кутанг) | |
|---|---|
Кутанг на досвітку | |
| Найвышэйшы пункт | |
| Абсалютная вышыня | 8 156 м |
| Адносная вышыня | 3 092 м |
| Першае ўзыходжанне | 1956 |
| Размяшчэнне | |
| 28°33′00″ пн. ш. 84°33′35″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Горная сістэма | Гімалаі |
Манаслу (मनास्लु, таксама вядомая, як Кутанг) — гара ў Непале, восьмая па вышыні вяршыня свету. Знаходзіцца ў горным масіве Мансіры Гімал на ўсход ад Анапурны. Назва вяршыні паходзіць ад слова Манаса, што на санскрыце азначае «гара духаў».
Першае паспяховае ўзыходжанне на Манаслу здзейснілі японец Тасіа Іманісі і шэрпа Г'ялзен Норбу 9 мая 1956 года. 10 красавіка 1972 года снежная лавіна на вышыні 6950 м накрыла лагер карэйскай экспедыцыі, якая спрабавала скарыць вяршыню. Усе 15 удзельнікаў экспедыцыі загінулі.
У гонар горы названы астэроід 6918 Манаслу.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- www.peakware.com // ManasluАрхівавана 12 мая 2013.
- Згенераваныя камп’ютарам панарамы Манаслу: Поўнач Поўдзень