Лхоцзэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Лхоцзэ?
тыб.: ལྷོ་རྩེ
непальск.: ल्होत्से
кіт.: 洛子峰
кіт.: 洛子峰
LhotseMountain.jos.500pix.jpg
Вышэйшы пункт
Абсалютная вышыня8 516 м
Адносная вышыня610 м
Размяшчэнне
27°57′42″ пн. ш. 86°56′00″ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнТыбет
Горная сістэмаГімалаі 
Хрыбет ці масіўМахалангур-Гімал 
Лхоцзэ (Непал)
Лхоцзэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лхоцзэ (кіт.: 洛子峰) — чацвёртая па вышыні гара ў свеце. Знаходзіцца ў Гімалаях на поўдзень ад Эверэста, на мяжы Кітая і Непала. Уключае тры вяршыні — Лхоцзэ Галоўную (8516 м), Лхоцзэ Сярэднюю (8414 м) і Лхоцзэ Шар (8383 м).

Паміж Эверэстам і Лхоцзэ знаходзіцца Паўднёвае сядло (South Col — 7906 м). Лхоцзэ ўзвышаецца над Паўднёвым сядлом на 610 метраў. Паўднёвая сцяна Лхоцзэ, што падымаецца на 3,2 км на гарызантальнай адлегласці ўсяго 2,25 км, з’яўляецца самым стромкім схілам такіх памераў. З гэтай сцяны ў 1989 годзе сарваўся паляк Ежы Кукучка. Гара вядомая таксама тым, што самы папулярны шлях узыходжання на Эверэст часткова праходзіць праз паўночна-заходні схіл Лхоцзэ.

Горны масіў Лхоцзэ размешчаны ў Галоўным Гімалайскім хрыбце на поўдзень ад Эверэста. Ад самой вяршыні яго аддзяляе чатырохкіламетровая перамычка з размешчаным у ёй Паўднёвым сядлом.

Зноскі