Гашэрбрум II

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гашэрбрум II

Гашэрбрум II, K4 — горная вяршыня ў Каракаруме. Вышыня над узроўнем мора 8035 м — трынаццаты па вышыні васьмітысячнік свету.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вяршыня Гашэрбрум II знаходзіцца ў Кашміры, у кантраляваных Пакістанам Паўночных тэрыторыях на мяжы з Кітаем (Тыбецкі аўтаномны раён).

Вяршыня размешчана ў Каракаруме па суседстве з Хідэн-Пікам. Адносіцца да горнага хрыбта Балтара Музтаг. Уваходзіць у шматвяршынны горны масіў Гашэрбрум. Вышыня Гашэрбрума II 8035 м — чацвёртая па вышыні вяршыня Каракарума і трынаццаты па вышыні васьмітысячнік свету. Вяршыня акрэслена, з стромымі сценамі, пакрыта вечным снегам.