Шышабангма
Jump to navigation
Jump to search
Шышабангма кіт.: 希夏邦马峰 | |
---|---|
![]() | |
Тып | Гара |
Размяшчэнне | 28°21′08″ пн. ш. 85°46′47″ у. д.HGЯO |
Горная сістэма | Гімалаі |
Вышыня вяршыні | 8027 м |
Шышабангма (кіт.: 希夏邦马峰, Xīxiàbāngmǎ Fēng) — чатырнаццатая па вышыні гара свету, самая нізкая сярод васьмітысячнікаў (8027 м).
З тыбецкай мовы назва гары перакладаецца, як «вяршыня над травяной далінай». Кітайская назва фанетычна паўтарае тыбецкую. Назва гары на санскрыце — Госаінтан, што азначае «святое месца». Шышабангма размешчана ў Тыбеце, у некалькіх кіламетрах ад мяжы з Непалам. Гэта адзіны васьмітысячнік, які цалкам размешчаны на тэрыторыі Кітая. Доступ замежнікаў у гэты раён доўгі час быў вельмі абмежаваным. Першае ўзыходжанне на вяршыню здзейсніла 2 мая 1964 кітайская экспедыцыя на чале з Сю Цзінам. Першае зімовае ўзыходжанне здзейснілі Пётр Мараўскі і Сімонэ Мора 14 студзеня 2005 года.