Гашэрбрум I

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гашэрбрум I

Гашэрбрум I, Хідэн-Пік (англ.: Hidden Peak — «Утоеная вяршыня, K5») — горная вяршыня Каракарума. Вышыня над узроўнем мора 8080 м — адзінаццаты па вышыні васьмітысячнік свету.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гара Хідэн-Пік знаходзіцца ў Кашміры, у кантраляваных Пакістанам Паўночных тэрыторыях на мяжы з Кітаем (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён).

Вяршыня размешчана на паўднёвым усходзе Каракарума. Андосіцца да горнага хрыбта Балтара Музтаг. Уваходзіць у шматвяршынны горны масіў Гашэрбрум.

Вышыня Хідэн-Піка 8080 м — найвышэйшая вяршыня горнага масіва Гашэрбрум, другая па вышыні вяршыня Каракарума і адзінаццаты па вышыні васьмітысячнік свету.

На паўночным захадзе ад Хідэн-Піка знаходзіцца вяршыня 7772 м, якая замыкае горны масіў Гашэрбрум, а на паўднёвым захадзе вяршыня 7784 м.