Манумент Вашынгтона
| Абеліск | |
| Манумент Вашынгтона | |
|---|---|
| англ.: Washington Monument | |
| Манумент Вашынгтона на заходзе | |
| 38°53′22″ пн. ш. 77°02′07″ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Вашынгтон |
| Архітэктурны стыль | неаегіпецкі стыль[d][1][2] |
| Скульптар | Роберт Мілс[d][2] |
| Архітэктар | Роберт Мілс |
| Дата заснавання | 1848 |
| Будаўніцтва | 6 снежня 1844 — 21 лютага 1885 |
| Вышыня | 169,046 ± 0,001 м[3] |
| Матэрыял | мармур, Гнейс, пясчанік, стэатыт[d], граніт, Жадэіт, бетон, алюміній, вапняк, catlinite[d], медзь, petrified wood[d], чыгун, каванае жалеза[d] і сталь |
| Сайт | nps.gov/wamo/inde… (англ.) |
Манумент Вашынгтона (англ.: Washington Monument) — абліцаваны Мэрылендскім мармурам гранітны абеліск вагой 91 тыс. тон і вышынёй 169 метраў.
Быў узведзены ў 1848—1884 гадах у Вашынгтоне, паміж Белым домам і Капітоліем, па праекце Роберта Мілса як помнік першаму прэзідэнту ЗША, Джорджу Вашынгтону. Да пабудовы Эйфелевай вежы быў самым высокай пабудовай на Зямлі. На верх манумента можна ўзлезці па лесвіцы з 896 прыступак альбо пры дапамозе ліфта. Цікавы факт, што з усходняга боку на вяршыні манумента высечаныя 2 лацінскія словы «Laus Deo», што ў перакладзе азначае «Слава Богу». Кожны новы дзень у сталіцы ЗША пачынаецца з таго, што першы прамень сонца азарае гэты надпіс.
14 сакавіка 1973 года два амерыканскія манументалазы ўзабраліся на манумент, гісторыя гэтага апісана ў часопісе «Плэйбой» за жнівень 1974 года.[4]

Зноскі
- ↑ Society of Architectural Historians SAH Archipedia — Chicago, IL, [Charlottesville, Va.], London: Society of Architectural Historians, University of Virginia Press, 2012. — ISBN 978-0-8139-3348-1 Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ а б Cultural Objects Name Authority Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ https://www.ngs.noaa.gov/PUBS_LIB/NOAA_TR_NOS_NGS_51_2015_02_16.pdf Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ Conquest of the Washington Monument (англ.). Stan Dryer's Blog (27 мая 2020). Праверана 26 лютага 2024.
