Мануэль Мерына
| Мануэль Мерына | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ісп.: Manuel Arturo Merino de Lama | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Марцін Віскара | ||||||
| Пераемнік | Francisco Sagasti[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
20 жніўня 1961[1][2] (64 гады) |
||||||
| Жонка | Mary Peña[d][4] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
Мануэль Артура Мерына дэ Лама (нар. 20 жніўня 1961) — перуанскі палітык, з 10 па 15 лістапада 2020 года выконваў абавязкі прэзідэнта Перу.
Займаў пасаду прэзідэнта Кангрэса Перу з 16 сакавіка па 9 лістапада 2020 года. Да гэтага ён быў членам Кангрэсу, прадстаўляў Тумбес на перыяд 2020—2021 гадоў, у якасці члена партыі Народнае дзеянне. Раней ён працаваў у Кангрэсе ў 2001—2006 гадах і 2011—2016 гадах.
9 лістапада 2020 года Кангрэс Перу адхіліў ад пасады прэзідэнта Марціна Віскару па абвінавачванні ў хабарніцтве, абвясціўшы яго «маральна неплацежаздольным». На наступны дзень у якасці прэзідэнта перуанскага Кангрэса Мерына стаў новым прэзідэнтам Перу ў адпаведнасці з канстытуцыяй краіны.
У сувязі з прызначэннем непапулярнага Мерына па ўсёй краіне пачаліся найбуйнейшыя з пачатку 2000-х гадоў масавыя пратэсты ў Перу, у сутыкненнях з сілавікамі загінулі ўдзельнікі пратэстаў. 15 лістапада 2020 года падаў у адстаўку.
Зноскі
- ↑ http://www4.congreso.gob.pe/comisiones/2001/pesqueria/mmerino.htm Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ https://infogob.jne.gob.pe/Politico/FichaPolitico/manuel-arturo-merino-de-lama_historial-partidario_vO44Fri4hzs=4r Праверана 23 снежня 2023.
- ↑ https://andina.pe/agencia/noticia-manuel-merino-lama-conoce-perfil-del-presidente-de-republica-820951.aspx — 2020. Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ https://canaln.pe/actualidad/manuel-merino-conoce-mary-pena-carruitero-nueva-primera-dama-n427418 — 2020. Праверана 11 лістапада 2020.