Перайсці да зместу

Алан Гарсія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алан Гарсія
ісп.: Alan García
Сцяг47-ы Прэзідэнт Перу
Папярэднік Алехандро Толедо
Пераемнік Альянта Умала

Нараджэнне 23 мая 1949(1949-05-23)[1][2][…]
Смерць 17 красавіка 2019(2019-04-17)[3][4][…] (69 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Alan Gabriel Ludwig García Pérez[6]
Жонка Pilar Nores[d] і Carla Buscaglia Castellano[d]
Дзеці Carla García Buscaglia[d]
Грамадзянства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць права[10], сацыялогія[10] і палітыка[10]
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Званне падпалкоўнік
Узнагароды
Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ Decoration for Exceptional Merits ордэн Заслуг Order of the Liberator General San Martín Ордэн «Мугунхва»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Алан Габрыэль Людвіг Гарсія Перэс (ісп.: Alan Gabriel Ludwig García Pérez; 23 мая 1949(1949-05-23)[1][2][…], Ліма17 красавіка 2019(2019-04-17)[3][4][…], Ліма[5]) — перуанскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Перу (1985—1990, 2006—2011).

Нарадзіўся 23 мая 1949 года ў Ліме.

У 1973 годзе скончыў Універсітэт Сан-Маркас, затым вучыўся ва ўніверсітэтах Іспаніі і Францыі (у тым ліку ў Парыжскім універсітэце). Са студэнцкіх часоў з’яўляўся актывістам Перуанскай апрысцкай партыі, займаў адказныя партыйныя пасады, у тым ліку генеральнага сакратара (1982—1985). З’яўляўся адным з аўтараў канстытуцыі Перу, прынятай у 1979. У 1980—1985 — дэпутат парламента краіны.

З 28 ліпеня 1985 года да 28 ліпеня 1990 года — Прэзідэнт Перу. Ягонае кіраванне лічыцца няўдалым з-за росту інфляцыі і актывізацыі ўзброеных груповак.

11 кастрычніка 1986 года перажыў дзве спробы замаху.

У 1992 годзе ў сувязі з абвінавачваннямі ў карупцыі быў вымушаны эміграваць у Калумбію, дзе жыў да 2001 года. Пасля зняцця з яго абвінавачанняў вярнуўся ў Перу і ўзначаліў парламенцкую апазіцыю.

З 28 ліпеня 2006 года да 28 ліпеня 2011 года — Прэзідэнт Перу.

У лістападзе 2018 года атрымаў забарону на выезд з Перу пасля падазрэння ў атрыманні хабару ад кампаніі «Odebrecht».

Стрэліў сабе ў галаву 17 красавіка 2019 года пры спробе арышту, памёр у шпіталі ў Ліме ў той жа дзень[11].

  1. 1 2 Alan García Pérez // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Alan García Perez // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. 1 2 https://www.nytimes.com/aponline/2019/04/17/world/americas/ap-lt-peru-alan-garca-.html?searchResultPosition=5
  4. 1 2 https://eltiempo.pe/el-historial-politico-de-alan-garcia-perez-ar/
  5. 1 2 Alan García falleció: ex presidente del Perú se suicidó antes de ser detenido en su casaEl Comercio, 2019. Праверана 16 студзеня 2020.
  6. https://infogob.jne.gob.pe/Politico/FichaPolitico/alan-gabriel-ludwig-garcia-perez_historial-partidario_Ea3WWRWY3Vs=3R Праверана 25 кастрычніка 2024.
  7. http://www.nytimes.com/2014/01/28/world/americas/court-grants-peru-ocean-territory-claimed-by-chile.htmlThe New York Times.
  8. http://www.nytimes.com/1985/07/29/nyregion/news-summary-monday-july-29-1985.htmlThe New York Times.
  9. Alan Garcia, le président péruvien qui a toujours fui la justice // France24.com — 2019.
  10. 1 2 3 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  11. Калі экс-прэзідэнта Перу спрабавалі арыштаваць, ён стрэліў сабе ў галаву. Еўрапейскае радыё для Беларусі (17 красавіка 2019). Праверана 17 красавіка 2019.