Алехандра Таледа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алехандра Таледа
ісп.: Alejandro Celestino Toledo Manrique
прэзідэнт Перу
28 ліпеня 2001 — 28 ліпеня 2006
Папярэднік Valentín Paniagua[d]
Пераемнік Алан Гарсія

Нараджэнне 28 сакавіка 1946(1946-03-28)[1][2][…] (78 гадоў)
Жонка Eliane Karp[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Дзейнасць эканаміст, палітык, выкладчык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[3]
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алехандра Таледа (ісп.: Alejandro Toledo; нар. 28 сакавіка 1948, Кабана, рэгіён Анкаш) — перуанскі палітык, эканаміст, прэзідэнт Перу з 28 ліпеня 2001 года па 28 ліпеня 2006 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і народа кечуа, у горадзе Кабана. Акрамя яго ў сям’і было яшчэ 15 дзяцей. Рос Таледа на поўначы Перу ў горадзе Чымбоце, яго бацька працаваў там мулярам, а маці гандлявала рыбай, а ён працаваў у юнацтве чысцільшчыкам абутку.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у дзяржаўнай школе Сан-Педра, ва ўзросце 16 гадоў з дапамогай Корпуса свету паступіў ва ўніверсітэт Сан-Францыска на адзін год. Дзякуючы стыпендыі за гульню ў футбол за ўніверсітэцкую каманду і працы на газавай станцыі змог аплачваць навучанне і атрымаць ступень бакалаўра эканомікі (1970). Пазней паступіў у Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень магістра эканомікі чалавечых рэсурсаў (1971) і магістра эканомікі (1972).

Да абрання прэзідэнтам працаваў кансультантам у розных міжнародных арганізацыях, такіх як ААН, Сусветны банк, Міжамерыканскі банк развіцця, Міжнародная арганізацыя працы і Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

Пасля навучання і працы за мяжой вярнуўся ў Перу і стаў прафесарам эканомікі ў Ціхаакіянскім універсітэце, выкладаў у розных бізнес-школах. З 1991 па 1994 год ён удзельнічаў у даследаваннях міжнароднага развіцця Гарвардскага інстытута міжнароднага развіцця, таксама ён выкладаў у Японіі ва Універсітэце Васэда. У 1993 годзе атрымаў ступень доктара эканомікі ў Стэнфардскім універсітэце.

Асноўныя публікацыі падчас яго выкладчыцкай дзейнасці аб эканоміцы, аднак апошняя яго праца ісп. Las Cartas sobre la Mesa (Карты на стол) датычыць яго палітычнай кар’еры, якая прывяла яго да прэзідэнцтва і стварэння партыі «Магчымае Перу».

Зноскі

  1. а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/760126/Alejandro-Toledo
  2. Alejandro Toledo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.