Перайсці да зместу

Мануэль Урыбары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мануэль Урыбары
Дата нараджэння 23 лістапада 1896(1896-11-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1962(1962-10-06) (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Рэспубліканская фракцыя (Іспанія)
Званне падпалкоўнік[d]
Камандаваў Q11914745?, 46.ª Brigada Mixta[d] і Servicio de investigación Militar[d]
Бітвы/войны
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мануэль Урыбары Барутэль (ісп.: Manuel Uribarri Barutell; 23 лістапада 18966 кастрычніка 1962) — афіцэр Грамадзянскай гвардыі Іспаніі, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да вайны служыў капітанам грамадзянскай гвардыі. Быў членам масонскай ложы і левай валенсійскай партыі «Esquerra Valenciana» (EV). 9 ліпеня 1936 года Урыбары быў прызначаны ваенным камандзірам страйкавага камітэта, створанага рабочымі арганізацыямі Валенсіі, якія абвясцілі ўсеагульную забастоўку. Адказваў за арганізацыю і інструктаж валенсійскіх апалчэнняў[1].

У пачатку жніўня Урыбары ўзначаліў калону з каля трохсот апалчэнцаў, грамадзянскай гвардыі, штурмавікоў і карабінераў. У каардынацыі з сіламі Альберта Баё з Барселоны правёў высадку на Маёрцы, але аперацыя правалілася[2].

Пасля Урыбары ваяваў на розных франтах, даслужыўшыся да звання падпалкоўніка. Быў камандзірам так званай «прывіднай калоны»[3]. Потым узначальваў 9-ю дывізію II армейскага корпуса[4].

У пачатку 1938 года Урыбары прызначаны кіраўніком Ваеннай інфармацыйнай службы[5]. Аднак 22 красавіка таго ж года ён збег у Францыю[6], заявіўшы аб непрымірымых рознагалоссях з прэзідэнтам Хуанам Негрынам і з камуністамі. Адтуль ён адправіўся на Кубу, дзе супрацоўнічаў з рознымі рэспубліканскімі эмігранцкімі арганізацыямі, у тым ліку з ІСРП[7].

Памёр у галечы ў Мексіцы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pagès, 2008, pp. 71.
  2. Mainar Cabanes, p. 31
  3. El Ejército Popular: Actividad militar de las columnas milicianas. La guerra de columnas (Valle del Tajo. Talavera y Toledo) Архіўная копія ад 22 жніўня 2011 на Wayback Machine.
  4. Carlos Engel Masoliver (1999). Historia de las brigadas mixtas del Ejército Popular de la República, Almena Ediciones, pág. 54
  5. Domingo, 2009, p. 263
  6. Viñas, 2008, p. 300
  7. Domingo, 2009, p. 274

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Domingo, Jorge (2009). El exilio republicano español en Cuba. Siglo XXI de España Editores. ISBN 9788432313875
  • Mainar Cabanes, Eladi (1998). De milicians a soldats: les columnes valencianes en la Guerra Civil (en catalán). Valencia: Universidad de Valencia. ISBN 9788437033495
  • Pagès, Pelai (2007). La guerra civil als Països Catalans, 1936- 1939 (en catalán). Valencia: Universidad de Valencia. ISBN 9788437067353
  • Viñas, Ángel (2008). El honor de la República: entre el acoso fascista, la hostilidad británica y la política de Stalin. Crítica. ISBN 978-84-7423-765-8