Мараканская Месета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Мараканская Месета
Chauen.jpg
Краіна
Мараканская Месета (Марока)
Мараканская Месета

Мараканская Месета — агульная назва высокіх раўнін і плато на паўночным захадзе Марока, якія знаходзяцца паміж узбярэжжам Атлантычнага акіяна на захадзе і хрыбтамі Высокі і Сярэдні Атлас на ўсходзе. З поўначы размяшчаецца хрыбет Эр-Рыф. Сярэдняя вышыня нагор’я расце ўступамі ад узбярэжжа да гор у межах 400—1600 м.

Мараканская Месета складаецца асадкавымі адкладамі, якія перакрываюць старажытны падмурак. Па плато працякаюць самыя паўнаводныя рэкі Магрыба — Ум-эр-Рбія і Тэнсіфт.

Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. На поўначы растуць дубовыя лясы, на поўдні знаходзіцца паўпустыня.

Самы буйны горад — Мекнес.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]