Эр-Рыф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Эр-Рыф
Chauen.jpg
Эр-Рыф побач з берберскім горадам Чэфчун
Краіна
Горная сістэмаАтлас 
Найвышэйшая вяршыняТыдыгін 
Вышэйшы пункт2456 м 
Эр-Рыф (Марока)
Эр-Рыф
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы
Эр-Рыф

Эр-Рыф або проста Рыф (араб. جبال الريف) — горны хрыбет на поўначы Марока, размешчаны побач з сістэмай Атласкіх гор. Самая высокая вяршыня — гара Тыдыгін (2456 м).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хрыбет размяшчаецца на беразе Міжземнага мора (яго назва і азначае «бераг»[1]) і дугой (Гібралтарская дуга) агінае паўднёва-заходняе ўзбярэжжа мора Альбаран — ад Гібралтарскага праліва (мыса Спартэль каля Танжэра) да вусця ракі Мулуя. З паўночнага захаду мора Альбаран апраўлена Андалускімі гарамі Пірэнейскага паўвострава, з якімі Эр-Рыф тэктанічна звязаны больш, чым з Атласкімі гарамі.

Хрыбет складзены з карбанатных парод і прарэзаны цяснінамі шматлікіх рэк. У паўднёвай частцы хрыбта, дзе ён пераходзіць у Мараканскую Месету размяшчаецца старажытны горад Фес. Іншыя буйныя гарады побач з хрыбтом: Надор, Эль-Хасейма і Таза.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]