Марачынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марачынскі сельсавет
Краіна Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (1951–1991).svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Зэльвенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Марачы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 19 снежня 1974

Марачы́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Марачы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Крывіцкі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Крывічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года перайменаваны ў Марачынскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Марачы. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мастоўскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Ваўкавыскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёна. 19 снежня 1974 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзярэчынскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 снежня 1974 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.