Дзярэчынскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзярэчынскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Зэльвенскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дзярэчын
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 663
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Дзярэ́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Дзярэчын.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мастоўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Ваўкавыскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Мастоўскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — адноўленага Зэльвенскага раёна. 19 снежня 1974 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Марачынскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1663 чалавекі[1], з іх 87,3 % — беларусы, 7,3 % — палякі, 4,3 % — рускія[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.