Маргарыта Мікалаеўна Турава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Маргарыта Турава
Пол жанчына
Поўнае імя Маргарыта Мікалаеўна Турава
Нарадзілася 28 снежня 1980(1980-12-28) (43 гады) ці 20 снежня 1980(1980-12-20)[1] (43 гады)
Грамадзянства
Трэнер Станіслаў Эдуардавіч Шапечка
IAAF 14269567
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы
Срэбра Хельсінкі 2005 Хада 20 км
Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы
Золата Гётэбарг 2006 Хада 20 км

Маргарыта Мікалаеўна Ту́рава (28 снежня 1980, Дуброўна, Беларуская ССР) — беларуская лёгкаатлетка, якая выступае ў спартыўнай хадзе. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа (2000). Малодшая сястра Алесі Туравай, чэмпіёнкі Еўропы 2006 года ў бегу на 3000 м с/п.

Скончыла ў 2000 годзе Мінскае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву. Сярэбраны прызёр чэмпіяната свету (2005), чэмпіёнка Еўропы (2006) і бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы (2001) сярод моладзі, пераможца Кубка свету (2006) па спартыўнай хадзьбе на 20 км. Сярэбраны прызёр чэмпіяната Еўропы (1999) сярод юніёраў ў спартыўнай хадзьбе на 10 км.


Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Алімпійскія гульні 2004 — 4-е месца
  • Пераможца серыі Гран-пры-2005
  • Сярэбраная медалістка чэмпіянату свету-2005
  • Пераможца Кубка свету-2006
  • Чэмпіёнка Беларусі-2006

Зноскі

  1. World Athletics database Праверана 4 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рита Николаевна Турова // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2011. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 2. Кривоблоцкий — Яцкевич. — 636 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0562-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]