Маргіт
| Маргіт | |
|---|---|
| венг. Margit-sziget | |
Від на востраў Маргіт з Будайскай крэпасці | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 0,965 км² |
| Насельніцтва |
|
| Размяшчэнне | |
| 47°32′ пн. ш. 19°03′ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Рэгіён | Будапешт |
Востраў Маргіт, (Маргітсігет, венг.: Margit-sziget — востраў Маргарыты) — востраў на Дунаі ў горадзе Будапешце. Востраў размешчаны ў цэнтры горада паміж дзвюма часткамі венгерскай сталіцы — Будай і Пештам і злучаецца з імі мостам Маргарыты ў паўднёвай частцы і мостам Арпада ў паўночнай. Даўжыня вострава — 2,5 км, плошча — 0,965 км². Востраў цалкам заняты паркам, карыстаецца папулярнасцю ў якасці месца адпачынку ў турыстаў і жыхароў горада. На востраве размешчана некалькі гатэляў з крыніцамі тэрмальнай вады. Праезд аўтатранспарту, за выключэннем таксі, аўтобусаў і веларыкшаў, забаронены.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя будапешцкага вострава на Дунаі пачынаецца пад імем «Заечы востраў». Кароль Венгрыі Бела IV даў зарок аддаць сваю дачку Маргарыту ў манашкі ў дамініканскі кляштар, які займаў большую частку вострава, у выпадку збавення ад нашэсця манголаў.[2] Пасля збавення ад нашэсця ён выканаў сваё абяцанне. Яго дачка памерла ва ўзросце 28 гадоў. Дзякуючы шанаванню святой дачкі караля востраў урэшце атрымаў яе імя.
Зноскі
- ↑ Magyarország helységnévtára: Budapest — Hungarian Central Statistical Office. Праверана 8 ліпеня 2018.
- ↑ Востраў Маргарэт, Будапешт, Венгрыя, Аўстра-Венгрыя
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Востраў Маргіт- Венгрыя — погляд знутры Востраў Маргіт
